Беларусь падпісала інвестыцыйных пагадненняў на 2,5 млрд. даляраў

18.11.2010 09:09
Архив Редакция

Па выніках інвестыцыйнага форуму, які прайшоў 17 лістапада ў горадзе Франкфурт-на-Майне ў Нямеччыне, Беларусь падпісала пагадненні больш чым на 2,5 млрд. даляраў. «Пагадненні, якія мы падпісалі, былі падрыхтаваныя да гэтага форуму. Аб'ём інвестыцый па гэтых пагадненнях склаў больш за 2,5 млрд. даляраў», — заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.

Па словах кіраўніка ўрада, прадстаўнікі Беларусі дамовіліся з інвестарамі аб будаўніцтве прадпрыемстваў чорнай металургіі, шкляной прамысловасці, будаўнічай галіны, перадае БелаПАН.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў важнасць пагадненняў па развіцці ў Беларусі альтэрнатыўнай энергетыкі. «У гэтым мае патрэбу эканоміка нашай краіны», заявіў ён.

Как вам новость?
Головоломки