Беларускія даішнікі раздадуць падарункі

18.11.2010 12:00
Архив Редакция

У Мінску 18 і 19 лістапада 2010 года супрацоўнікі ДАІ і МНС правядуць сумесную прафілактычную акцыю "Бяспечны аўтамабіль". Яны маюць намер правяраць аўтатранспартныя сродкі на наяўнасць вогнетушыльнікаў. Кіроўцам, у якіх не выявяць парушэнняў, супрацоўнікі ДАІ і МНС падрыхтуюць сюрпрызы — памятныя падарункі.

Асноўнымі мэтамі акцыі з’яўляюцца прыцягненне ўвагі грамадзян да бяспечных паводзінаў на дарогах, у транспарце, праверка наяўнасці, тэхнічнага стану і ўменні карыстання вогнетушыльнікам. Супрацоўнікі МНС таксама правядуць мастарклас па бяспечных правілах прымянення вогнетушыльнікаў, назавуць асноўныя прычыны ўзгаранняў аўтамабіляў.

«У адпаведнасці з правіламі дарожнага руху транспартны сродак дапускаецца да ўдзелу ў дарожным руху пры наяўнасці першаснага сродку пажаратушэння — вогнетушыльніка. Дапускаецца выкарыстанне парашковых і вуглекіслотных вогнетушыльнікаў аб’ёмам не менш за адзін літр. Першасныя сродкі пажаратушэння павінны размяшчацца ў замацаваным стане ў месцах, прадугледжаных прадпрыемствам-вытворцам аўтатранспартнага сродку. Калі канструкцыяй аўтатранспартнага сродку гэтыя месцы не прадугледжаны, то яны павінны знаходзіцца ў лёгкадаступным месцы», — паведамілі карэспандэнту Тэлеграфа ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Па словах прадстаўнікоў ГУУС, артыкул 18.12 часткі 3 КаАП Беларус прадугледжвае адказнасць за не выкананне пункта Правілаў дарожнага руху 194.7 (удзел у дарожным руху транспартнага сродку без укамплектаванага вогнетушыльніка) у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічыняў (70 тыс. рублёў).

Па словах праваахоўнікаў, у студзені-верасні 2010 года адбылося 174 выпадкі ўзгарання аўтатранспартных сродкаў. Асноўнай іх прычынай стала няспраўнасць электраправодкі і паліўнай сістэмы.

Как вам новость?
Головоломки