Дарадца Грыбаўскайце назваў заяву беларускіх «зялёных» беспрэцэдэнтнай

18.11.2010 16:03
Архив Редакция

Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце Лінас Бальсіс заявіў, што заява Беларускай партыі "Зялёныя" з'яўляецца беспрэцэдэнтнай. "У сусветнай практыцы яшчэ не было такіх інцыдэнтаў, калі нейкія палітычныя рухі ці партыі адной краіны публічна прапаноўвалі сысці ў адстаўку ўраду іншай краіны", — сказаў ён.

«Я ніяк не магу пракаментаваць гэтую заяву, таму што канцылярыя прэзідэнта не атрымлівала ад замежных арганізацый ніякіх афіцыйных зваротаў», — адзначыў ён, перадае Ale.by.

Па словах палітыка, экалагічная сітуацыя на Ігналінскай АЭС не выклікае асцярогі, а ўся інфармацыя аб аварыі знаходзіцца ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце АЭС.
 
У сваю чаргу старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Алег Новікаў паведаміў, што партыя спадзяецца на публічнае прабачэнне прэзідэнта Літвы. «Літоўскае грамадства гэта крыху іншае грамадства і мы не вельмі добра ведаем, як там функцыянуе грамадская дыскусія. Прынамсі, мы чакаем, што прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце публічна папрасіў прабачэння і, тым самым, прызнае сваю памылку. І для нас гэта будзе самая вялікая перамога», — адзначыў ён.

Раней Тэлеграф паведамляў, што Беларуская партыя «Зялёныя» накіравала прэзідэнту Літвы Далі Грыбаўскайце адкрыты ліст, у якім заклікалі яе добраахвотна пакінуць прэзідэнцкі пост. Прычынай для гэтага беларускія актывісты называюць замоўчванне літоўскімі ўладамі інфармацыі аб аварыі на першым блоку Ігналінскай АЭС, якая адбылася 5 кастрычніка 2010 года.

Как вам новость?