У Беларусі 2011 год можа стаць Годам беларускай культуры і мовы

19.11.2010 12:15
Архив Редакция

Наступны, 2011 года ў Беларусі можа стаць Годам беларускай культуры і мовы. Пра гэта 18 лістапада паведаміў старшыня грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў па выніках семінару "Прававое рэгуляванне ўжывання дзяржаўных моваў краіны з некалькімі дзяржаўнымі мовамі".

Як распавёў кіраўнік ТБМ, заяву аб аб’яўленні 2011 года годам беларускай культуры і мовы зрабіў на семінары начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Уладзімір Шавялёў. Ініцыятарам гэтага выступіла ТБМ, перадае «Народная воля».

Акрамя таго, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Людміла Панфёрава распавяла, што з наступнага года ўсе законапраекты будуць рыхтавацца на дзвюх дзяржаўных мовах — беларускай і расійскай.

У семінары ўдзельнічалі, перш за ўсё, прадстаўнікі беларускіх дзяржструктур (міністэрстваў, ведамстваў, Нацыянальнай акадэміі навук, Канстытуцыйнага суда, абедзвюх палат парламенту), а таксама госці з Ірландыі і Фінляндыі, падзяліліся сваім досведам вырашэння праблемы двухмоўя.

Как вам новость?
Головоломки