"Газпром" адкрыў у Беларусі даччыную кампанію

19.11.2010 12:58
Архив

ААТ "Газпром" стварыла ў Беларусі даччыную кампанію - замежнае прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Газпром трансгаз Захад». "Газпрому" належыць 100% у статутным капітале дадзенай арганізацыі, зарэгістраванай у Мінску.

Раней для стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі і ААТ «Газпром» 18 траўня 2007 года заключылі дамовву куплі-продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» за 2,5 млрд. даляраў, перадае БелаПАН.

Па дамове на працягу 2007-2010 гадоў «Газпром» павінен быў штогод аплочваць па 625 млн. даляраў за пакет акцый у 12,5%.