РБ і РФ падпісалі план стварэння адзінай транспартнай прасторы

19.11.2010 15:05
Архив Редакция

На каардынацыйна-транспартнай нарадзе краін СНД 18 лістапада міністры транспарту Беларусі і Расіі падпісалі план мерапрыемстваў па фармаванні адзінай транспартнай прасторы на 2011-2012 гады. "З міністрам транспарту Расіі Ігарам Лявіціным мы дамовіліся, як будзем працаваць і дзейнічаць у Мытным саюзе", — адзначыў кіраўнік мінтранса Беларусі Іван Шчэрба.

Бакі пацвердзілі дзейныя і дасягнутыя дамоўленасці па дазвольнай сістэме для транспартнікаў, агаварылі пытанні лібералізацыі перавозак. Расія ў 2011 годзе вылучае дазволу пад патрэбы, якія выказала Беларусь. «Такая дамоўленасць яшчэ раз замацавана, і па ёй мы будзем працаваць у наступным годзе», — сказаў Іван Шчэрба, перадае БелТА.

Таксама ў Маскве адбылося пасяджэнне рады па транспартнай палітыцы ЕўрАзЭС, ішла размова аб стварэнні адзінай транспартнай прасторы ў Супольнасці. Ужо завершана падрыхтоўка дакументаў, якія тычацца транспартнага складніку па стварэнні адзінай эканамічнай прасторы, дадаў міністр.

План мерапрыемстваў па стварэнні адзінай транспартнай прасторы мае два кірункі. Бакі будуць імкнуцца не дапусціць якіх-небудзь бар’ераў на шляху руху аўтамабільнага транспарту — мытнага, транспартнага кантролю і іншых фармальнасцяў. «Мы дамовіліся аб тым, каб прыняць максімальныя меры для таго, каб з 1 студзеня 2011 года поўнасцю зарабіла пагадненне аб адзіным транспартным кантролі», — падкрэсліў Іван Шчэрба.

Ужо атрыманы і апрабаваны праграмны прадукт, які будзе выкарыстоўвацца на мяжы Мытнага саюза. «Таму я спадзяюся, што з 1 студзеня 2011 года мы ўжо цалкам пяройдзем на адзіны транспартны кантроль Расіі і Беларусі», — сказаў міністр.

Таксама працягваецца праца па пашырэнні такога дакументу ў рамках «тройкі» — да яго далучыцца Казахстан. Праект пагаднення ўжо падрыхтаваны, і яно можа быць падпісана ў найбліжэйшы час.

Как вам новость?
Головоломки