Лукашэнка хоча купляць у Азербайджана нафту па своп-схеме

19.11.2010 15:20
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада на сустрэчы з прэзідэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана Роўнагам Абдулаевым прапанаваў наладзіць пастаўкі азербайджанскай нафты ў Беларусь па своп-схеме. "Вы выйграяце дзясяткі даляраў на адной тоне, мы таксама выйграем. Я думаю, гэта цалкам натуральна", — сказаў прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што гаворка ідзе пра прапампоўку азербайджанскай нафты на беларускія НПЗ па нафтаправодзе «Адэса-Броды» з выхадам на «Дружбу». Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што краіна гатовая разглядаць любыя варыянты супрацоўніцтва з Азербайджанам па вуглевадароднай сыравіне, перадае БелТА.

«Я думаю, пакуль мы пабудуем у сябе заводы па разрэджванні прыроднага газу, Азербайджан будзе на ўзбярэжжы ці то Грузіі ці Расіі звадкоўваць гэты прыродны газ, як гэта робіць Катар. І мы з задавальненнем будзем атрымліваць у вас прыродны газ», — заявіў беларускі лідар. Паводле яго слоў, гэта значна больш выгадна, чым купляць вуглевадародную сыравіну ў «Газпрома».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтае пытанне Беларусь не аднойчы абмяркоўвала з прэзідэнтам Азербайджана. «Ільхам Гейдаравічам нармальна да гэтага ставіцца, і, думаю, настаў той час, калі мы павінны зрабіць некалькі крокаў наперад», — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь аддае перавагу ў гэтым пытанні менавіта Азербайджану, аднак, калі бакам не ўдасца дамовіцца, Беларусь усё роўна будзе купляць нафту на такіх жа ўмовах, у тым ліку па своп-схеме, у Міжземным і Чорным марах.

«А сваю нафту, якую мы здабываем ў Венесуэле і якую купляем, — знойдзем кампанію, якая будзе на рынкі Амерыкі, Паўночнай Амерыкі пастаўляць. Але мы хацелі б, каб мы гэта рабілі са сваімі сябрамі», — заявіў беларускі лідар.

Как вам новость?