Галандцы плануюць пабудаваць у Беларусі гасцінічную сетку

19.11.2010 15:49
Архив Редакция

Галандская кампанія Blue Eagle Private Equity B.V. плануе пабудаваць у Беларусі сетку з дзевяці гатэляў і 12 рэстаранаў. Як паведаміў 19 лістапада генеральны дырэктар кампаніі Марсэль Бенаму, адпаведны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і галандскай кампаніяй падпісаны ў ходзе працы Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Франкфурце-на-Майне.

Марсэль Бенаму паведаміў, што дадзены праект разлічаны на чатыры гады. Два гатэлі класа чатырох-пяці зорак плануюць збудаваць у Мінску, яшчэ сем трохзоркавых гатэляў — у абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пляцоўкі для будаўніцтва гасцініц ўжо падабраны, перадае БелТА.

Па словах Марсэлю Бенаму, на ўзвядзенне трохзоркавага гатэля будзе выдаткавана каля 10 млн. даляраў, чатырохзоркавага — 28 млн. даляраў, пяцізоркавага — 45 млн. даляраў. Агульны кошт праекту дзевяці гатэляў гендырэктар кампаніі-забудоўшчыка ацаніў у больш чым 100 млн. даляраў. Канчатковыя разлікі кошту будаўніцтва рэстаранаў пакуль плануюць завяршыць праз некалькі месяцаў.

Фінансаваннем праекту можа заняцца БПС-Банк. Марсэль Бенаму праінфармаваў, што паміж кампаніяй і банкам ужо падпісаны мемарандум на 200 млн. даляраў. Старшыня праўлення ААТ «БПС-Банк» Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што значную частку рэсурсаў сфармавалі непасрэдна ініцыятары праекту. У сваю чаргу БПС-Банк гатовы прадставіць для рэалізацыі праекту як ўласныя рэсурсы, так і сродкі, прыцягнутыя з іншых банкаў.

Как вам новость?
Головоломки