Лукашэнка пералічыў свой заробак дзіцячаму анкалагічнаму цэнтру

19.11.2010 16:00
Архив

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пералічыў сваю зарплату Рэспубліканскаму цэнтру дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах (Мінскі раён). Пра гэта 19 лістапада пасля наведвання цэнтру паведаміла беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, куды яна прыехала разам з першай ракеткай свету Каралін Вазняцкі.

«Выдатна, што Аляксандр Рыгоравіч (Лукашэнка — Тэлеграф) далучыўся да дабрачыннай акцыі. Прыемна, што прэзідэнт Беларусі пастаянна клапоціцца аб дзецях і пералічыў грошы», — сказала Вікторыя Азаранка, перадае БелТА.

Яна таксама выказала надзею, што да акцыі далучацца як арганізацыі, так і непасрэдна беларусы. «Дапамога хворым дзецям — агульная праблема. У будучыні будзем дапамагаць яшчэ больш», — сказала Вікторыя Азаранка.