У грамадскай прыёмнай Лукашэнкі прайшоў стыхійны мітынг

19.11.2010 16:39
Архив Редакция

У грамадскай прыёмнай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, якая 19 лістапада адкрылася ў Мінску ў былым Доме літаратара, адбыўся стыхійны мітынг. З самай раніцы туды прыйшло каля 50 чалавек са скаргамі на несправядлівыя рашэнні судоў, чыноўніцкае самаўпраўства і іншымі праблемамі.

Людзі прыйшлі з транспарантамі і патрабуюць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Адзін з удзельнікаў мітынгу трымае плакат з надпісам «Спадар прэзідэнт, калі будзе затрыманая Карэліцкая банда, што забіла маю непаўнагадовую дачку!», Перадае «n#####n».

«Нас з’яднала бяда», — кажа Лілія Уварава з Гомелю, якая дамагаецца перагляду справы свайго сына. Па словах жанчыны, усе гэтыя людзі пазнаёміліся ў чэргах у дзяржаўныя ўстановы, дзе спрабавалі дамагчыся праўды, падтрымлівалі адно аднаго, дапамагалі складаць скаргі.

Да просьбітаў выйшаў член ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі Васіль Козак і паведаміў, што асабістага прыёму не будзе.

Людзі склалі заяву, патрабуючы тлумачэнняў, з якой нагоды ў асабістым прыёме ім адмоўлена, і збіраюцца 19 лістапада заставацца ў прыёмнай да яе закрыцця.

Как вам новость?
Головоломки