Украіна не пусціла Расію назіраць за прапампоўкай нафты ў Беларусь

19.11.2010 17:20
Архив Редакция

Украіна не дазволіла назіральнікам расійскай кампаніі "Транснафта" прысутнічаць пры спробнай прапампоўцы нафты па нафтаправодзе Адэса — Броды ў аверсным рэжыме. "Мы накіроўвалі афіцыйныя лісты Украіне і Беларусі з просьбай дапусціць назіральнікаў. Украінскі бок адказаў, што справіцца самастойна", — паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Ігар Дзёмін.

Паводле слоў спецыяліста, Беларусь запрасіла назіральніка «Транснафты» прысутнічаць на нафтаперапамповачнай станцыі Міхалкі ў Мазыры (Гомельская вобласць), перадаюць «РИА Новости».

У кампаніі лічаць, што паколькі нафтаправод Адэса — Броды з’яўляецца часткай адзінай сістэмы трубаправодаў, то магчымыя праблемы з яго пераводам у аверсны рэжым могуць негатыўна адбіцца на ўсёй сістэме, у тым ліку на пастаўках расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу.

Па дадзеных «Транснафты», нафтаправод Адэса — Броды можа быць пушчаны ў аверсным рэжыме ў бліжэйшыя выходныя. Першапачаткова запуск аверса планаваўся на 22 лістапада. У ходзе спробнай прапампоўкі ў аверсе па свопавым кантракце, заключаным паміж «Беларускай нафтавай кампаніяй» і венесуэльскай PDVSA, будзе пастаўлена нафта Urals.

«Нам вядома, што танкер стаіць пад разгрузкай. Каля 70-80 тыс. тон расійскай нафты Urals, закантрактаванай пад своп, пойдзе ў Адэса — Броды», — адзначыў Ігар Дзёмін.

Як раней паведамляў Тэлеграф, танкер з нафтай, прызначанай для аверснага перапампоўвання па нафтаправодзе Адэса — Броды, прыбыў у порт Паўднёвы (Адэская вобласць) 18 лістапада.

Как вам новость?