У Мінску вызначылі пераможца дзіцячага «Еўрабачання»

22.11.2010 09:07
Архив Редакция

У Мінску 20 лістапада вызначылі пераможца дзіцячага песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2010». Па выніках сумеснага галасавання журы і гледачоў з 14 еўрапейскіх краін ім аказаўся прадстаўнік Арменіі Уладзімір Арзуманян зь песняй «Мама», які на адно ачко абагналі выканаўцаў з Расіі — Лізу Дрозд і Сашу Лазіна. Аб гэтым перадае карэспандэнт Тэлеграфа.

Інтрыга конкурсу захоўвалася да апошняга моманту, і толькі Македонія, што аддала дзесяць балаў Арменіі, вывела яе на першае месца.

Беларус Данііл Казлоў, які набраў 85 балаў з песняй «Музыкі святло», апынуўся на пятым. Запаветныя 12 балаў ён атрымаў ад дзвюх краінаў — Латвіі і Грузіі. У цэлым выніковая табліца выглядае наступным чынам:

1. Арменія — Уладзімір Арзуманян — Мама — 120 балаў
2. Расія — Ліза Дрозд і Саша Лазін — Boy And Girl — 119 балаў
3. Сербія — Соня Скорыч — Carobna Noc/Magical Night — 113 балаў
4. Грузія — Марыям Кахелішвілі — Mari Dari — 109 балаў
5. Беларусь — Данііл Казлоў — Музыкі святло — 85 балаў
6. Літва — Бартас — Oki-doki — 67 балаў
7. Бельгія — Джыл і Ларэн — Get Up! — 61 бал
8. Малдова — Стэфан Роскаван — Ali Baba — 54 балы
9. Нідэрланды — Анна і Сенна — My Family — 52 балы
10. Латвія — Шарлотэ і Sea Stones — Viva La Dance — 51 бал
11. Швецыя — Джозэфін Рыдэл — Allt Jag Vill Ha — 48 балаў
12. Македонія — Аня Вецерова — Eooo, Eooo — 38 балаў
13. Мальта — Ніколь — Knock Knock!…. Boom! Boom! — 35 балаў
14. Украіна — Юлія Гурская — Мій літак — 28 балаў

Шоў адкрылі Ксенія Сітнік (пераможца 2005 года), Аляксей Жыгалковіч (пераможца 2007 года) і Аляксандр Рыбак (пераможца дарослага конкурсу песні «Еўрабачанне 2009»). Удзел у свяце песні ўзялі таксама і іншыя пераможцы дзіцячага «Еўрабачання» і Дзмітры Калдун, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні 2007». Вядучымі конкурсу былі Лэйла Ісмаілава і Дзяніс Кур’ян.

У Беларусі шоў дзіцячага «Еўрабачання-2010» праводзілі ўпершыню. Месцам яго правядзення стаў спартыўны комплекс «Мінск-Арэна».

Как вам новость?
Головоломки