У Беларусі загінуў апазіцыянер

22.11.2010 09:51
Архив

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, доктар навук і знаны апазіцыйны дзеяч Іван Нікітчанка 20 лістапада загінуў у аўтакатастрофе недалёка ад горада Маладзечна Мінскай вобласці. Аўтамашына, якой прафесар кіраваў сам, сутыкнулася з ЗІЛам. Па словах медыкаў, Іван Нікітчанка памёр каля 2:00, так і неапрытомнеўшы.

Іван Нікітчанка, які нарадзіўся ў 1939 годзе ў Бранскай вобласці Расіі, у 1982 годзе стаў лаўрэатам дзяржаўнай прэміі СССР. У першай палове 1990-х гадоў ён увайшоў у склад ценявога кабінета апазіцыі Беларускага народнага фронту ў Вярхоўным Савеце XII склікання. На працягу многіх гадоў ён уваходзіў у склад арганізацыйных камітэтаў па правядзенні апазіцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях», выступаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Акрамя таго, ён узначальваў Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў, паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода».

У перыяд цяперашняй выбарчай кампаніі 2010 году Іван Нікітчанка, нягледзячы на сяброўства ў Партыі БНФ, увайшоў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты ад незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. На яго думку, менавіта кандыдат ад БХД надаваў найбольшую ў параўнанні з іншымі кандыдатамі ўвагу пытанням пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 3 верасня ў Беларусі знайшлі мёртвым апазіцыйнага журналіста, заснавальнік сайта Хартыя’97 Алега Бябенін.