У Беларусі вытворчасць будматэрыялаў вырасла на 8,4%

22.11.2010 12:18
Архив Редакция

У Беларусі агульны аб'ём вытворчасці будматэрыялаў за дзесяць месяцаў 2010 года вырас на 8,4% у параўнанні з паказчыкам аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 5,1 трлн. рублёў. У тым ліку вытворчасць цэменту вырасла на 4% да 3,8 млн. тон. У кастрычніку выраблена 424,6 тыс. тон цэменту, што на 0,5% менш, чым у верасні, і на 2,7% больш, чым у кастрычніку мінулага года, паведамляе Белстат.

У студзені-кастрычніку 2010 года прадпрыемствы галіны вырабілі 2,3 млн. кубаметраў зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў (на 14,6% больш), 11,9 млн. квадратных метраў кафлі для ўнутранай абліцоўкі сцен (на 9,6%), 8,6 млн. квадратных метраў кафлі для падлогі (на 21,5%), 2 млн. квадратных метраў будаўнічага шкла (у 1,8 раза).

Таксама на 3% знізілася вытворчасць шыферу (159,5 млн. умоўных плітак), перадае БелаПАН.

Как вам новость?
Головоломки