Краіны Мытнага саюза адкрываюць межы для грамадзян

22.11.2010 15:10
Архив Редакция

З 1 ліпеня 2011 года ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана пачынаюць дзейнічаць новыя правілы перасячэння межаў. З гэтага часу будзе адменены мытны дагляд для ўсіх грамадзян краін «тройкі». Такое рашэнне прынялі прэм'ер-міністры трох дзяржаў па выніках перамоваў, якія праходзілі ў Санкт-Пецярбургу.

Цяпер у трох краінах дзейнічаюць абмежаванні на правоз грошай і тавараў. У Беларусі, напрыклад, вываз замежнай валюты дазволены ў межах трох тысяч даляраў без дэкларацыі ці дзесяці тысяч даляраў пры пісьмовым дэклараванні. На вываз вялікіх сум патрабуецца або дэкларацыя аб увозе, або дазвол упаўнаважанага банка, перадае «Народная Воля».

Без пошлінаў у Беларусь можна правезці тры літры алкаголю, у тым ліку піва, дзесяць пачкаў цыгарэт, пяць ювелірных вырабаў, не за больш тры футры або скураныя курткі, чатыры аўтамабілі і адзін наручны гадзіннік. Большая колькасць гэтых тавараў абкладаецца пошлінамі па стаўцы 60% ад мытнага кошту.

У Казахстане ўвоз і вываз тэнге для замежнікаў забаронены. Увоз замежнай валюты абмежаваны сумай 500 даляраў, якую патрабуюць задэклараваць. Вываз замежнай валюты павінен адпавядаць суме, указанай у дэкларацыі на ўвоз. Без пошлін у Казахстан можна завезці тавары на суму да 500 даляраў. Мытнікі патрабуюць пацвярджаць іх кошт чэкамі з крамаў.

У Расіі дэкларуюцца тавары на суму звыш 65 тыс. расійскіх рублёў або вагой больш за 35 кілаграмаў. Сумы грошай, якія перавышаюць дзесяць тысяч даляраў (у любой валюце пры пераліку па курсе ЦБ), таксама падлягаюць дэклараванню. Вываз грошай без дэкларацый абмежаваны сумай у тры тысячы даляраў. Правоз больш як двух літраў алкаголю і дзесяці пачкаў цыгарэт абкладаецца пошлінамі. Абавязкова дэклараванне для радыёэлектронікі.

Ва ўсіх краінах забаронены ўвоз зброі і боепрыпасаў, наркотыкаў. У Казахстан нельга везці інфармацыйныя матэрыялы, якія «супярэчаць нормам ісламу або накіраваныя на падрыў і дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады». Забаронены вываз рэдкіх мінералаў, рэдкіх відаў жывёл і паляўнічых птушак.

Как вам новость?