Сіноптыкі: у Беларусь прыходзіць зіма

22.11.2010 15:24
Архив Редакция

Сіноптыкі прагназуюць, што ў чацвер, 25 лістапада, у Беларусі ўсталюецца зімовае надвор'е. З Балтыкі пачне паступаць паветраная маса паўночных шыротаў. На большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе снегу. Месцамі на дарогах будзе галалёд. Пераважная тэмпература паветра на працягу сутак каля 0 градусаў.

У панядзелак, 22 лістапада, надвор’е будзе вызначацца паступленнем вільготнай паветранай масы з поўдня. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія дажджы. У асобных раёнах захаваюцца туманы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра +3..+8 градусаў. Атмасферны ціск будзе падаць, паведамілі ў Рэспубліканскім Гідраметцэнтры.

У аўторак, 23 лістапада, надвор’е будзе вызначацца цыклонам з цэнтрам над Польшчай і яго атмасфернымі франтамі. Чакаецца воблачнае надвор’е. Ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём па ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра ноччу +1..+7 градусаў, днём 4-10 градусаў цяпла.

У сераду, 24 лістапада, надвор’е абумовяць франтальныя раздзелы, звязаныя з цыклонам над Латвіяй. Захаваецца ўмерана цёплае, з дажджамі надвор’е, месцамі па паўднёвым усходзе моцныя дажджы. У асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным 0..+5, днём +1..+7 градусаў.

Как вам новость?