Беларускі Дзед Мароз сустрэўся ў Мінску з Ёулупукі

22.11.2010 17:19
Архив Редакция

У панядзелак, 22 лістапада, ў мінскай гарадской ратушы адбылася сустрэча беларускага Дзеда Мароза з фінскім Санта-Клаўсам Ёулупукі. Па словах дырэктара дэпартаменту па турызме мінспорту і турызму Беларусі Вадзіма Карамзіна, прыезд Санта-Клауса з'яўляецца і знакам добрай волі, і «сімвалам адкрытасці краіны і яе турыстычнай індустрыі».

Па словах Ёулупукі, у сталіцы Беларусі яго асабліва натхніла архітэктура. Акрамя таго, фінскі Санта прыняў запрашэнне беларускага калегі наведаць Мінск яшчэ раз у 2014 годзе, калі ў Беларусі пройдзе чэмпіянат свету па хакеі, і распавёў Дзеду Марозу аб сапраўднай зіме ў Фінляндыі, перадае БелТА. «У нас ужо ва ўсю катаюцца на лыжах, некаторыя нават на мотасанях, чаго я, калі шчыра, не люблю», — адзначыў ён.

Як паскардзіўся Ёулупукі, у апошні час дзеці ўсё часцей просяць у яго дарагія падарункі і, у прыватнасці, аўтамабілі накшталт Rolls-Royce або Porsche. «Я іх і даю, але толькі ў выглядзе маленькіх мадэляў», — сказаў Санта.

У адказ на запрашэнне фінскага калегі наведаць Лапландыю беларускі Дзед Мароз панаракаў на адсутнасць вольнага часу. «Паколькі мяне пастаянна наведваюць прадстаўнікі розных дзяржаў (у рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза пабывалі турысты з 93 краін), я працую круглы год. Калі б мой калега з Фінляндыі падзяліўся са мной рэцэптам прыгатавання чароўнага парашка, то я б, магчыма, знайшоў для гэтага вольны час», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки