Белстат: сярэдні заробак у кастрычніку склаў 438 даляраў

22.11.2010 17:24
Архив Редакция

За дзесяць месяцаў 2010 года намінальная налічаная зарплата беларусаў склала 1,1 млн. рублёў, пры гэтым у кастрычніку — 1,32 млн. рублёў (438 даляраў па курсе на 22 лістапада), павялічыўшыся ў параўнанні з вераснем на 1,8%. Рэальная зарплата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн, у параўнанні з студзенем-кастрычнікам 2009 года вырасла на 11,6%, у тым ліку за кастрычнік — на 0,7%, паведамілі ў Белстаце.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, на прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў кастрычніку 2010 года склала 1,4 млн. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1,8 млн., у арганізацыях транспарту — 1,6 млн., сельскай гаспадаркі — 872 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1,1 млн., аховы здароўя — 1 млн.; ва ўстановах адукацыі — 944 тыс. рублёў.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, найвышэйшы ўзровень заробку захоўваецца ў Мінску і Мінскай вобласці. Так, у кастрычніку жыхары сталіцы ў сярэднім зарабілі 1,7 млн. рублёў (жыхары вобласці — 1,3 млн.). Найменшы ўзровень даходаў зафіксаваны ў Віцебскай і Берасцейскай абласцях — 1,1 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки