Лукашэнка не стаў выступаць па радыё

23.11.2010 12:27
Архив Редакция

Дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не скарыстаўся правам выступіць па радыё ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Згодна з лёсаваннем беларускаму лідару быў прадстаўлена эфірны час у аўторак, 23 лістапада, з 06:40 да 07:10 пасля кіраўніка кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева.

Замест меркаванага выступу Аляксандра Лукашэнкі транслявалася перадача «Раніца з Беларускім радыё», у рамках якой з 06:49 да 06:54 з прамовай аб падтрымцы цяперашняга курсу выступіў пісьменнік Мікалай Мятліцкі, перадае БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Цэнтрвыбаркам Беларусі апублікаваў вынікі лёсавання выступленняў кандыдатаў у прэзідэнты па тэлебачанні і радыё. Выступы будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 снежня ў працоўныя дні: па радыё — з 06:10 па 07:10, па тэлебачанні — з 19:00 па 20:00.

Как вам новость?
Головоломки