У Мінску ўвядуць новую сістэму аплаты праезду ў транспарце

23.11.2010 13:24
Архив Редакция

У 2011-2012 годзе ў Мінску плануюць укараніць аўтаматызаваную сістэму аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" Віктар Тозік, аўтаматызаваная сістэма дазволіць прымяняць гнуткую сістэму тарыфаў. Так, дзякуючы новай сістэме можна будзе ўсталёўваць кошт паездкі ў залежнасці ад яе далёкасці або працягласці.

Акрамя таго, па словах Віктара Тозіка, дзякуючы аўтаматызаванай сістэме аплаты праезду транспартнікі змогуць атрымаць дакладную інфармацыю аб пасажырапатоку, а таксама аб тым, колькі з пасажыраў, якія ўвайшлі, аплацілі праезд, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Разам з тым абсталёўваць грамадскі транспарт турнікетамі не плануецца, нават нягледзячы на тое, што камунальны транспарт Мінску сёння акупляецца толькі на 52%. Намеснік кіраўніка «Мінсктранса» растлумачыў, што турнікеты запавольваюць працэс пасадкі і высадкі пасажыраў, што можа прывесці да памяншэння эксплуатацыйнай хуткасці транспарту, асабліва ў гадзіны пік.

«Мінсктранс»: 13% мінскіх пасажыраў ніколі не аплочваюць праезд

Віктар Тозік таксама паведаміў, што сёння па статыстыцы 80% пасажыраў рэгулярна плоцяць за праезд у грамадскім транспарце, 7% пасажыраў — ад часу да часу, а 13% пасажыраў практычна ніколі не плоцяць за праезд.

Как вам новость?