Лаўроў: РФ падтрымлівае развіццё адносін Беларусі з ЕС

23.11.2010 13:47
Архив Редакция

Расія падтрымлівае развіццё адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў 23 лістапада кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў і дадаў, што, расійскі бок "актыўна падтрымаў падключэнне Беларусі ў якасці назіральніка да "Паўночнага вымярэння", а таксама вітае ўваходжанне Беларусі ў камітэт, які займаецца экспартным кантролем у сферы ядзерных матэрыялаў.

«Сёння на сумесным пасяджэнні калегій (міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі — Тэлеграф) пытаннях супрацоўніцтву з ЕС будзе нададзена асаблівая ўвага», — адзначыў Сяргей Лаўроў, перадае БелТА.

«Мы з павагай ставімся да тых інтарэсаў, якія ЕС мае на прасторы СНД. Мы настроены на ўсебаковае ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам у справе садзейнічання развіццю нашага агульнага рэгіёну. Зразумела, пры тым разуменні, што дзеянні ўсіх уцягнутых у гэты працэс бакоў, уключаючы ЕС, павінны садзейнічаць умацаванню палітычнай і эканамічнай стабільнасці ва ўсім нашым агульным рэгіёне», — сказаў кіраўнік расійскага МЗС.

Сяргей Лаўроў таксама падкрэсліў неабходнасць рэалізацыі «прынцыпу ўзаемадапаўняльнасці інтэграцыйных працэсаў на захадзе і ўсходзе Еўропы». «Гэта абсалютна зразумела, таму што і ЕС, і Мытны саюз, і АЭП, якую мы выбудоўваем, заснавана на тых жа самых прынцыпах: свабодзе перамяшчэння тавараў, паслуг, людзей, капіталаў. Таму лагічна спалучаць нашы намаганні на ўсіх гэтых кірунках», — дадаў расійскі міністр.

Как вам новость?