Сідорскі патрабуе ад урада выйсці на дадатнае сальда

23.11.2010 16:32
Архив

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні прэзідыуму Савета міністраў у Мінску 23 лістапада запатрабаваў ад міністэрстваў і ведамстваў канкрэтных дзеянняў па выхадзе на дадатнае сальда знешняга гандлю. Службоўцы павінны прадставіць дакументы, у якіх будзе распісана, што канкрэтна будзе зроблена і за кошт чаго дасягнута, "без усялякіх агульных разваг", падкрэсліў ён.

«Дакументы падпісаны і па заканчэнні пяцігодкі і па 2011 годзе па двух гэтых напрамках — прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця і выхадзе на дадатнае сальда, што мы павінны зрабіць», — заявіў Сяргей Сідорскі. Кіраўнік урада адзначыў, што «аб’ём у валюце вызначаны — у якім калідоры кожнае міністэрства павінна працаваць», перадае БелТА.

«Усе вобласці, аблвыканкамы ўзгаднілі на працягу 2010 года стратэгіі эканамічнага развіцця па выхадзе на дадатнае сальда. Цяпер я патрабую, каб было выразна распісаны па кожным годзе рух», — заявіў беларускі прэм’ер.

«Мне зноў дакладваюць, што мінпрам не можа знайсці мільярд даляраў. Я не збіраюся вяртацца да таго, што мы абмяркоўвалі тут раней, для гэтага ёсць міністэрствы, прадпрыемствы, у міністэрстваў ёсць падгаліны. Разглядайце, сядайце, працуйце», — падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, гэтыя пытанні будуць разглядацца ва ўрадзе пры ўдзеле міністра эканомікі, спецыялістаў мінэканомікі, а таксама іншых міністраў. «Я падпісаў графікі, звод вашай працы будзе кантраляваць віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў. Але працаваць за міністраў я не збіраюся. Параметры вызначаны, калі каму-небудзь што-небудзь незразумела, прыйдзіце, спытайце, але, на мой погляд, тут поўная яснасць», — падкрэсліў Сяргей Сідорскі.