У рэзідэнцыі Дзеда Мароза 4 снежня пройдзе свята сустрэчы зімы

23.11.2010 16:47
Архив Редакция

У рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы 4 снежня адбудзецца свята сустрэчы зімы. Аб гэтым беларускі Дзед Мароз паведаміў 22 лістапада ў Мінску на сустрэчы з самым вядомым еўрапейскім Санта-Клаўсам — Ёулупукі з фінскай Лапландыі. «Калі ў Мінску чагосьці не будзе хапаць, то запрашаю ў Белавежскую пушчу. Падзелімся снегам, падзелімся радасцю. Зіма абавязкова будзе», — паабяцаў Дзед Мароз.

Рэзідэнцыя ў Белавежскай пушчы прымае гасцей у любы час года. За час яе існавання сядзібу наведала больш за 550 тыс. гасцей з 93 краін, перадае «n#####n».

Напярэдадні навагодніх святаў Дзед Мароз з Белавежскай пушчы штодня атрымлівае да дзвюх тысяч лістоў, у асноўным ад дзяцей з просьбамі аб падарунках. Калі правільна напісаны зваротны адрас, то на гэтыя лісты абавязкова адказваюць, падкрэсліў Дзед Мароз. Ён таксама дадаў, што актыўна перапісваецца з калегамі, у тым ліку з расійскім Дзедам Марозам з Вялікага Усцюгу і Ёулупукі з Лапландыі.

Акрамя іншага, па словах Дзеда Мароза, напярэдадні Новага года ён «абавязаны пабываць на мяжы і даць указанні, каб забяспечыць бесперашкодны праход Новага года з усходу на захад».

Как вам новость?
Головоломки