Барадзін: у Лукашэнкі рэальных канкурэнтаў няма

23.11.2010 17:21
Архив

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін лічыць, што ў дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на будучых выбарах няма рэальных канкурэнтаў. «Ні адзін з тых, хто ідзе на выбары кандыдатаў на пост прэзідэнта Беларусі не мае рэальнай праграмы эканамічнага развіцця дзяржавы і нічога канкрэтнага народу прапанаваць не можа», - адзначыў 23 лістапада дзяржсакратар.

«У канчатковым выніку народ будзе вырашаць, хто стане прэзідэнтам Беларусі. Не дапамогуць ніякія піяр-кампаніі і значныя сродкі кандыдатаў, кінутыя на падтрыманне свайго іміджу. Народу патрэбныя рэальныя працоўныя месцы і спакойнае жыццё, і гэта рабілася ў Беларусі ў перыяд знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе», — дадаў Павел Барадзін, перадае БелТА.

Дзяржсакратар лічыць перадвыбарчую кампанію ў Беларусі сумленнай. «Выбарная кампанія праходзіць без парушэнняў. Калі б парушэнні былі, то аб гэтым ужо раструбілі б у заходняй прэсе і ва ўсіх сродках масавай інфармацыі», — дадаў Павел Барадзін.