МЗС: Беларусь не субсідуе прамысловыя прадпрыемствы

23.11.2010 17:43
Архив Редакция

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка сказаў, што Беларусь не субсідуе свае прамысловыя прадпрыемствы. Такую заяву чыноўнік зрабіў у аўторак, 23 лістапада, каментуючы прапанову Расіі аб увядзенні прамысловых субсідый у рамках Адзінай эканамічнай прасторы на пераходны перыяд.

«Расійскі бок прапануе ў адпаведным пагадненні прадугледзець магчымасць прымянення экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных субсідый на пэўны пераходны перыяд. Пералік такіх субсідый расейскі бок ужо падаў», — сказаў намеснік міністра, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

«РФ увяла дадзеныя субсідыі ў 2008 годзе, у перыяд сусветнага фінансавага крызісу, з мэтай падтрымкі айчынных вытворцаў. Мы (Беларусь) гэтага не сталі рабіць нават у перыяд крызісу. Мы выпрацавалі механізм крэдытавання і страхавання экспарту, які цалкам адпавядае міжнародным стандартам. Дзякуючы гэтаму механізму мы змаглі падтрымаць наш экспарт, пазбегнуўшы забароненых правіламі СГА субсідый», — дадаў Андрэй Еўдачэнка.

Пры гэтым намеснік міністра падкрэсліў, што беларускі бок не згодны з існаваннем дадзеных субсідый на працягу некаторага пераходнага перыяду, лічачы, што «такіх субсідыі не павінна быць у прынцыпе ў нашых эканоміках».

Как вам новость?