ЦВК: назіральнікі змогуць бачыць працэдуру падліку галасоў

23.11.2010 18:01
Архив Редакция

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына 23 лістапада паведаміла, што на прэзідэнцкіх выбарах назіральнікі змогуць бачыць працэдуру падліку галасоў. "ЦВК прыняў пастанову, згодна з якой назіральнікі могуць выконваць свае функцыі ва ўмовах, якія дазваляюць бачыць працэдуру падліку: як сартуюцца бюлетэні, іх змест і іншае", — заявіла кіраўніца ЦВК.

У той жа час, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, «прапісаць канкрэтна, што кожны бюлетэнь падымаецца і зачытваецца, ЦВК не можа», бо гэта будзе з’яўляцца умяшаннем у выбарчае заканадаўства. «Гэтую працэдуру тады трэба прапісваць у выбарчым заканадаўстве ў дачыненні да паслядоўнасці дзеянняў выбарчай камісіі», — адзначыла кіраўнік ЦВК.

«Калі стваралася выбарчае заканадаўства, улічваўся досвед Беларусі і іншых дзяржаў. Усе тыя, хто працаваў у ЦВК, палічылі, што залішне рэгламентаваць дзеянні ўчастковых выбарчых камісій нельга. На той падставе, што нельга ўсё закласці ў закон, бо выразная рэгламентацыя прывядзе да таго, што грамадзяне, якія не з’яўляюцца прафесіяналамі (сябры ўчастковых выбарчых камісій), паўсюдна будуць парушаць гэты рытуал. Таму яны павінны быць досыць вольныя ў сваіх дзеяннях і лічыць так, як ім зручна. Таму наша заканадаўства не прапісвае гэтага», — растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК адзначыла, што члены выбаркамаў могуць па сваім жаданні як падымаць бюлетэні і паказваць іх назіральнікам, так і не рабіць гэтага. «Напрыклад, у яе можа быць 3 тыс. выбарчых бюлетэняў на ўчастку і ёй проста цяжка будзе выконваць гэтую працэдуру, якая можа расцягнуцца на суткі», — цытуе Лідзію Ярмошыну БелТА.

ЦВК: нельга забываць аб працоўных конях выбараў

«Мы зыходзім з выгоды. Не можам толькі казаць пра правы назіральніка. У нас з аднаго боку крытыка, з другога — мы стараемся задаволіць усе прэтэнзіі, што зусім забываемся пра інтарэсы тых, хто з’яўляецца працоўным конікам на выбарах, хто забяспечвае выбарчую кампанію», — падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Так, па словах кіраўніка ЦВК, апошняе рашэнне Цэнтрвыбаркама, якое «з’яўляецца прагрэсіўным і павышае правы назіральнікаў», выбарчыя камісіі ўспрынялі неадназначна. Члены выбаркамаў звяртаюцца ў ЦВК са скаргамі на тое, што іх правы парушаюцца.
 
«Больш за ўсё мяне смяшыць гэтая агульная фраза «ва ўсіх краінах». А вы наогул былі ва ўсіх гэтых краінах? Вы знаёмыя з заканадаўствам гэтых краін? Не. Калі возьмем ЗША, там наогул не лічаць, а галасуюць з дапамогай спецыяльных машынак. У Індыі таксама галасуюць з дапамогай машынак, націскаючы на клавішы. Або ў Казахстане, дзе галасуюць і з дапамогай папяровых бюлетэняў, і з дапамогай кампутарнай прыстаўкі, дарэчы, вынайдзенай нашымі навукоўцамі. Таму казаць «ва ўсіх краінах» і спасылацца на нейкае правіла, якое Беларусь нібыта не выконвае, папросту не салідна», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки