Кастусёў заклікаў выбаршчыкаў прыглядацца да кандыдатаў

25.11.2010 09:36
Архив Редакция

Падчас выступу на тэлебачанні 24 лістапада кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікаў выбаршчыкаў уважліва прыгледзецца да кандыдатаў і звярнуць увагу на тых, хто адстойвае нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Рыгор Кастусёў таксама звярнуўся да членаў выбарчых камісій, паклікаўшы іх не «ўцягваць сябе ў злачынную дзейнасць і не дапускаць фальсіфікацыі выбараў».

«Я ведаю, як вам складана паверыць у сябе, у свае сілы. Вы разгубленыя і не верыце ўжо нікому. Уважліва прыглядайцеся да кандыдатаў. Глядзіце на ўсіх, ацэньвайце: хто гаворыць на роднай мове, хто гаворыць аб нацыянальных інтарэсах, хто гатовы змагацца за гэтыя нацыянальныя інтарэсы. Не дайце сябе зноў падмануць», — звярнуўся кандыдат да выбаршчыкаў.

Варта адзначыць, што сам кандыдат падчас свайго выступу размаўляў на беларускай мове і неаднаразова падкрэсліваў, што Партыя БНФ, якую ён прадстаўляе на выбарах, сваёй галоўнай мэтай лічыць адстойванне нацыянальных інтарэсаў беларусаў. Акрамя таго ў студыю Рыгор Кастусёў прынёс з сабой бел-чырвона-белы сцяг, патлумачыўшы, што ён хоча, каб гэты «сцяг Хрыста», «сапраўдны дзяржаўны сімвал краіны», зноў «узнёсся над Беларуссю».

Кастусёў: Беларусі не патрэбны ні Хросны бацька-1, ні Хросны бацька-2

Рыгор Кастусёў падкрэсліў, што «Беларусі не патрэбны ні Хросны бацька-1, ні Хросны бацька-2, якога ўжо рыхтуе Крэмль». «Лукашэнка (дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — Тэлеграф) больш не можа выконваць абавязкі прэзідэнта. Ён павінен сысці. Прыйшоў час новай адказнай, дэмакратычнай улады», — лічыць Рыгор Кастусёў.

У выпадку сваёй перамогі на выбарах Рыгор Кастусёў паабяцаў сфармаваць урад народнага даверу, які будзе дзейнічаць да правядзення свабодных парламенцкіх выбараў. Па словах палітыка, ён выступае за пераход ад аўтарытарнай сістэмы кіравання ў Беларусі да парламенцкай рэспублікі.

Рыгор Кастусёў лічыць, што дзейныя ўлады адвучае грамадзян ад палітычнай і грамадзянскай актыўнасці. «Чыноўнікі вымушаюць нас чакаць ад іх падачак, патуранняў. У выніку нам застаецца толькі пісаць скаргі ў розныя інстанцыі», — адзначыў кандыдат. Прэзідэнцкія выбары намеснік старшыні Партыі БНФ лічыць самым падыходным часам перагледзець дзейную сістэму і знайсці альтэрнатыўны ёй варыянт.

Кастусёў: дыктатура — адзіная прычына бедаў Беларусі

Разам з тым Рыгор Кастусёў перакананы, што існуе ўсяго адна прычына ўсіх бедаў Беларусі — дыктатура. «І вінаватыя ў гэтым мы ўсе разам, таму што мы церпім гэтую дыктатуру», — падкрэсліў кандыдат.

Рыгор Кастусёў заявіў, што на пасадзе прэзідэнта ў першую чаргу ён мае намер скараціць дзяржаўны апарат. Зэканомленыя грошы і грошы з дзейных цяпер прэзідэнцкіх фондаў, па словах Рыгора Кастусёва, будуць акумуляваныя ў створаным Фондзе будучых пакаленняў.

Кандыдат ад БНФ таксама паабяцаў знішчыць карупцыю, сфармаваць нацыянальную сістэму абароны правоў чалавека і справядлівасці, ліквідаваць дзяржаўную манаполію на тэлебачанні і радыё, ператварыўшы незалежныя СМІ ў сапраўдную чацвертую ўлада краіны.

Акрамя таго Рыгор Кастусёў, прыйшоўшы да ўлады, плануе ліквідаваныя старыя спецслужбы, у тым ліку і Камітэт дзяржаўнага кантролю, дзейнасць якога будзе расследавацца адмыслова створанай камісіяй па люстрацыі. «Новыя спецслужбы будуць створаны са спецыялістаў, якія не заплямілі сябе палітычнымі рэпрэсіямі і карупцыяй», — падкрэсліў кандыдат.

Палітык таксама лічыць неабходным увесці мараторый на смяротнае пакаранне. «Мы не настолькі давяраем нашым чыноўнікам, каб ім давяраць жыцці нашых людзей. Ім толькі волю дай. А такіх прыкладаў, калі забівалі невінаватых, у Беларусі хапае», — адзначыў кандыдат.

Кастусёў хоча зрабіць талер нацыянальнай валютай Беларусі

У ліку іншага кандыдат паабяцаў таксама вярнуць ільготы на праезд у грамадскім транспарце для пенсіянераў і студэнтаў, адмяніць кантрактную сістэму, забяспечыць свабодны доступ да бясплатнай вышэйшай адукацыі для ўсіх грамадзян, а таксама правесці зямельную рэформу, адмяніць мытныя пошліны на ўсе тавары, якія не вырабляюцца ў Беларусі, у тым ліку, на імпартныя аўтамабілі. Рыгор Кастусёў таксама паведаміў, што ён выступае за ўвядзенне ўстойлівай нацыянальнай валюты — талера.

Акрамя таго, Рыгор Кастусёў перакананы, што Беларусі неабходна перагледзець усе міжнар

Как вам новость?