Мядзведзеў ужо ўсё сказаў пра Лукашэнку

25.11.2010 12:18
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 24 лістапада ў сваім мікраблогу заявіў, што ён ставіцца да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі "максімальна паважліва". На зададзенае беларускім падпісчыкам пытанне аб яго дачыненні да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі расійскі лідар адказваць не стаў. "Пра вашага прэзідэнта я ўжо ўсё сказаў", — падкрэсліў Дзмітры Мядзведзеў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 3 кастрычніка ў сваім відэаблогу прэзідэнт Расіі падрабязна выказаўся з нагоды адносін Беларусі і Расіі. У ліку іншага Дзмітры Мядзведзеў заявіў, што на працягу 20 гадоў Расія аказвала велізарную фінансавую падтрымку Беларусі.

Акрамя таго, расійскі лідар заявіў, што Аляксандру Лукашэнку «варта было б займацца ўнутранымі праблемамі», а ў сваіх выказваннях адносна Расіі кіраўнік беларускай дзяржавы «выходзіць далёка за рамкі не толькі дыпламатычных правілаў, але і элементарнай чалавечай прыстойнасці».

Как вам новость?
Головоломки