У Беларусі рыхтуюць стратэгію развіцця фармацэўтыкі на дзесяць гадоў

25.11.2010 16:12
Архив Редакция

У Беларусі распрацоўваецца стратэгія развіцця фармацэўтычнай галіны да 2020 года. Аб гэтым 25 лістапада паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, у аснове гэтай стратэгіі закладзены задачы па павелічэнні долі айчынных лекавых сродкаў на ўнутраным рынку краіны да 50% у коштавым выражэнні да 2015 годзе.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што дзякуючы мадэрнізацыі фармацэўтычнай галіны сёння ў Беларусі выпускаюцца лекі практычна ўсіх фармацэўтычных групаў. Доля айчынных лекавых сродкаў у рэспубліканскім пераліку складае на сённяшні дзень 41%, а наменклатура лекаў беларускай вытворчасці складае 626 найменняў, перадае БелТА.

У той жа час, выступаючы на парламенцкіх слуханнях, першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі адзначыў, што ў бліжэйшыя пяць гадоў найважнейшай задачай краіны стане павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі за кошт укаранення вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.

Сямашка: трэба разгарнуць эканоміку Беларусі да інавацыяў

«Трэба разгарнуць галіны эканомікі да інавацыяў, нацэліць іх на шырокае ўкараненне навуковых дасягненняў і сучасных тэхналогій», — падкрэсліў Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, Беларусі неабходна выкарыстоўваць навуковы патэнцыял непасрэдна на вытворчасці, садзейнічаць пераўтварэнню прадпрыемстваў у сучасныя холдынгі. Менавіта гэта, на думку першага беларускага віцэ-прэм’ера, дазволіць вывесці краіну на больш высокі ўзровень эканамічнага развіцця.

«Ужо ў наступным годзе чакаецца паляпшэнне пазіцый у такіх сферах, як своечасовая выплата падаткаў, атрыманне правоў на вядзенне будаўніцтва і бізнэсу ў цэлым, а таксама стварэнне яшчэ больш спрыяльнага інвестыцыйнага клімату», — заявіў Уладзімір Сямашка.

Как вам новость?
Головоломки