Беларусь і Расія рыхтуюць дакументы для ўвядзення візы Саюзнай дзяржавы

25.11.2010 17:05
Архив Редакция

Памежныя ведамствы Беларусі і Расіі рыхтуюць дакументы для ўвядзення візы Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым 25 лістапада паведаміў старшыня Дзяржпамежкамітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі і дадаў, што гэтая ідэя ўзнікла падчас сумеснай калегіі памежных ведамстваў дзвюх краін. "Ужо ёсць працоўныя нарыхтоўкі па адзінай візе Саюзнай дзяржавы", — падкрэсліў старшыня ДПК.

Ігар Рачкоўскі растлумачыў, што такую візу мяркуецца выдаваць у консульскіх установах як Беларусі, так і Расіі, перадае БелТА.

Акрамя таго, кіраўнік ДПК лічыць, што ў сувязі з увядзеннем Мытнага саюза да расійска-беларускай кааперацыі памежнікаў неабходна далучацца і калегам з Казахстана.

Ігар Рачкоўскі таксама дадаў, што ў Беларусі паспяхова праведзены пераход ад ваеннага прынцыпу аховы мяжы да праваахоўных. Можна казаць нават аб тым, што само паняцце аховы рубяжоў адсунулася на другі план, а галоўным стаў менавіта кантроль.

Па словах старшыні Дзяржпамежкамітэту, Беларусі ўдалося адысці ад савецкага стэрэатыпу, па якім усе, хто ўязджае — шпіёны, а ўсе, хто выязджае — дысідэнты. У краіне паменшана плошча памежнай зоны, а таксама спрошчаны парадак уезду ў яе для жыхароў рэспублікі. Кантрольна-следавые палосы, якія засталіся на пэўных участках мяжы, цяпер сталі ў большай ступені маральна стрымліваючым фактарам, што таксама гаворыць аб пераадоленні стэрэатыпаў мінулага.

Как вам новость?
Головоломки