Цярэшчанка: у Беларусі не было і няма нацыянальнай валюты

26.11.2010 09:39
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі, эканаміст Віктар Цярэшчанка падчас свайго выступу на тэлебачанні 25 лістапада заявіў, што ў Беларусі не было і няма нацыянальных грошай. "Сістэма жорсткага, ручнога кіравання краінай ужо вычарпала сябе. І ўсё гэта адчуваюць. У краіне нарастаюць праблемы, яны бачныя ўжо ўсім", — падкрэсліў кандыдат.

Па словах Віктара Цярэшчанкі, у Беларусі пастаянна і неверагодна хутка растуць кошты. «Напрыклад, у 1994 годзе літр малака каштаваў 25 беларускіх рублёў, булка хлеба — 15 рублёў, кілаграм бульбы — 10 рублёў. Пасля гэтага ў краіне прайшлі дзве грашовыя дэнамінацыі. Сёння ў крамах літр малака і булка хлеба — ужо каля дзвюх тысяч, бульба — 1,5 тыс. рублёў. За 16 гадоў у краіне з улікам дэнамінацыі кошт на малако вырас больш чым у 800 тыс. разоў, на хлеб — больш чым у мільён разоў, на бульбу — у паўтара мільёны разоў, а на лекі яшчэ вышэй», — адзначыў кандыдат у прэзідэнты.

«Не трэба быць вялікім эканамістам. Жыццё ўжо ўсіх нас навучыла: калі перад выбарамі растуць зарплаты і пенсіі, чакай хуткага росту коштаў адразу пасля выбараў», — дадаў эканаміст.

Цярэшчанка: таннейшымі сталі толькі гарэлка, віно, цыгарэты і запалкі

Далей кандыдат у прэзідэнты параўнаў сённяшнія пенсіі, заробкі і стыпендыі з узроўнем 1994 года і палічыў, колькі за іх маглі людзі купіць тады і цяпер. «Таннейшымі для нас, прычым у разы, сталі толькі гарэлка, віно, цыгарэты і запалкі. Нам стаў па кішэні і хлуд, які Еўропа і Амерыка аддаюць у трэція краіны задарма, каб не траціцца на іх утылізацыю. Краіна забітая старымі аўтамабілямі, а наша кіраўніцтва кажа, што людзі ў краіне сталі жыць добра і багата. Маўляў, у кожнага ўжо аўтамабіль. Але такіх беларускіх прадуктаў, як малако і мяса мы цяпер можам купіць менш, чым у 1990 годзе», — сказаў Віктар Цярэшчанка.

Цярэшчанка: мы працуем на сусветных банкіраў, а не на Беларусь

«Чаму мы вырабляем больш, а спажываем менш? Куды ўсё дзяецца?», — задаўся пытаннем кандыдат.

«Справа ў тым, што беларускі рубель увесь час таннее. За 16 гадоў ручнога кіравання краінай наш рубель абясцэніўся да даляра больш чым у 4 тысячы разоў. Абараняючыся ад інфляцыі нашы людзі вымушаныя давяраць чужой валюце. Усе, уключаючы Нацбанк, назапашваем даляры. Шмат каму няўцям, што даляры і еўра ў гэты час абясцэньваюцца. У 1994 годзе сусветная цана грама золата была 12 даляраў, сёння — 44 даляры. Даляр за 16 гадоў стаў таннейшы да золата ў чатыры разы. Нашай наіўнасцю карыстаюцца. Скупляючы і захоўваючы ў сваёй краіне валюту, мы працуем на сусветных банкіраў, а не на Беларусь», — сказаў Віктар Цярэшчанка.

Віктар Цярэшчанка нагадаў, што пасля дэвальвацыі беларускай валюты дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка растлумачыў гэта патрабаваннямі МВФ. «Таму і пратапталі да нас дарогу камісары валютных фондаў і розных агенцтваў, публікуючы свае рэйтынгі», — падкрэсліў кандыдат.

Віктар Цярэшчанка дадаў, што знешні доўг на кожнага жыхара Беларусі ўжо перавышае 2,6 тыс. даляраў. «Гэта крытычнае становішча», — лічыць прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Кандыдат таксама адзначыў, што імкненне браць крэдыты перашкаджае канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў і прапанаваў кіраўнікам перагледзець іх «закрэдытаваныя» бізнэс-планы з улікам прамых інвестыцый.

Цярэшчанка: Беларусь можа стаць калоніяй для капіталістаў

«Таксама ёсць памылкі ў падатковай сістэме. Беларускае прадпрыемства не зможа прадаць сваю прадукцыю, калі амерыканскі ці японскі канкурэнт захоча яго выцесніць з рынку. У нас не разумеюць, што ў краінах з эфектыўнай эканомікай трэба спачатку не перашкаджаць вытворцу вырабіць і прадаць прадукцыю, а затым ужо ўзяць падатак з прыбытку. А ў нас, каб выканаць заданне прадаем прадукцыю без прыбытку, а то і са стратамі, ужываючы дэмпінг», — адзначыў палітык.

«Выратаванне краіны ўлада цяпер бачыць у замежных інвестыцыях. Прэзідэнт асабіста шукае інвестараў. Давайце задамо сабе пытанне: чаму так не дзейнічаюць лідары развітых краін? Таму што стратэгія гэтая прыдуманая імі для адсталых дзяржаў. Яна выракае краіну на ролю калоніі капіталістаў, пастаўшчыка для іх таннай і бяспраўнай працоўнай сілы. Беларусь гэтым можа стварыць сабе складаныя нацыянальныя, расавыя і рэлігійныя праблемы, якія маюць краіны Еўр

Как вам новость?
Головоломки