Moody's захавала негатыўны прагноз для банкаў Беларусі

26.11.2010 12:36
Архив Редакция

Прагноз агенцтва Moody's аб развіцці фундаментальных крэдытных умоваў беларускай банкаўскай сістэмы ў наступныя 12-18 месяцаў Беларусі застаецца негатыўным. Гэта выклікана значнай нявызначанасцю адносна здольнасці ўрада краіны падтрымліваць кантраляваную дзяржавай банкаўскую сістэму і эканоміку ў цэлым.

«Уся эканоміка, і банкаўская сістэма ў прыватнасці, моцна залежаць ад працягу аказання дзяржаўнай падтрымкі. Мы занепакоеныя тым, што магчымасці ўрада па падтрыманні эканомікі скарачаюцца па меры таго, як яго здольнасць фінансаваць выдаткі дзяржсектара на ўстойлівых узроўнях змяншаецца», — паведаміў аналітык Moody’s Уладлен Кузняцоў, перадае БелаПАН.

На думку экспертаў Moody’s, малыя прыватныя прадпрыемствы і замежны попыт ва ўмовах памяншэння верагоднасці аказання дзяржпадтрымкі эканоміцы не змогуць падтрымаць  намечанае аднаўленне. Паводле асноўнага сцэнара развіцця сітуацыі Moody’s, эканоміка Беларусі ўжо ў гэтым годзе вернецца да росту, які працягнецца і ў наступным годзе, але будзе адставаць ад дакрызісных узроўняў пры значных рызыках запаволення тэмпаў у далейшым.

Пры гэтым існуе прыкметная рызыка пагаршэння якасці актываў банкаўскай сістэмы пагоршыцца, што ў сваю чаргу прывядзе да росту стратаў па крэдытах і ў канчатковым выніку негатыўна адаб’ецца на прыбытку банкаў.

Как вам новость?
Головоломки