Някляеў: беларусаў трэба падштурхнуць да зменаў

26.11.2010 13:44
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў лічыць, што беларускае грамадства гатова да рэформаў, але яго неабходна да іх падштурхнуць. «60% беларусаў, згодна з даследаваннямі, лічаць, што змены былі б карыснымі, але іх нельга дасягнуць. Такая сітуацыя небяспечная, таму што грамадства якое лічыць, што перамены немагчымыя, на іх не пойдзе», — заявіў Уладзімір Някляеў 24 лістапада ў інтэрв'ю Тэлеграфу.

— Навошта Вы пайшлі ў вялікую палітыку? Якая была Ваша асноўная мэта, калі Вы вырашылі балатавацца ў прэзідэнты?

— У маленькую палітыку, як і наогул ва ўсё маленькае, я ніколі не хадзіў. На жаль, я (пайшоў) у вялікую літаратуру, у вялікую паэзію, але аналізуючы сітуацыю ў нашай краіне, я прымаў і прымаю ўдзел у практычнай палітыцы, у выбарах 2001 і 2006 года. Я зразумеў, што, па-першае, паэзіяй сітуацыю не змяніць, яе можна змяніць палітыкай. А па-другое, яна патрабуе майго ўдзелу, таму што палітычная апазіцыя аказалася няздольнай вырашыць тыя задачы змены ўлады ў краіне, змены рэжыму, дзеля якіх яна стваралася.

Гэта можна тлумачыць рознымі прычынамі. Прычынамі татальнай прапаганды, якая знішчае проста дэмакратычныя выбары. Накшталт, вы — адмарозкі, здраднікі, прыхвастні заходнія. Інакш кажучы — перамог не было. А адсутнасць перамог — гэта для палітыка стомленасць, няўпэўненасць у сабе і яна назапашваецца і прыводзіць да таго, што грамадства перастала ўспрымаць палітычную апазіцыю, як рэальную сілу, здольную прывесці краіну да перамены.

Таму я стварыў не палітычны, а грамадзянскі рух, і я ўсяляк дыстанцуюся як ад улады, так і ад палітычнай апазіцыі. Праўда, гэта мне не ўдалося, нас усё роўна ссунулі да апазіцыі. Але тут ужо нічога не зробіш: у нас бо што ні зробіш не ў адным рэжыме з уладай, дык адразу апынаешся ў апазіцыі.

— А Ваша сям’я падтрымала Вас? Як яны ўспрынялі Вашае рашэнне балатавацца ў прэзідэнты?

— Дрэнна ўспрынялі.

— Яны Вас не падтрымліваюць?

— Не, цяпер падтрымліваюць. Спачатку дрэнна ўспрынялі, а потым — добра. Дрэнна, таму што яны выдатна разумеюць, што з гэтага можа вынікнуць. Мы сем’ямі сябравалі з Аляксандрам Казуліным (кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2006 годзе Аляксандр Казулін — Тэлеграф). І ўвесь сцэнар далейшы для іх прапісаны. Але будзем спадзявацца на лепшае. У рэшце рэшт, калі ты прымаеш адказнае рашэнне, асабліва ў краіне з дыктатурай, ты павінен разумець усе наступствы такога рашэння.

— Што Вы плануеце рэфармаваць у першую чаргу, прыйшоўшы да ўлады?

— Перш за ўсё — палітычную сістэму, таму, што менавіта яна не дазваляе зрабіць эканамічныя пераўтварэнні, якія, увогуле, ёсць, ёсць памкненні і сярод чыноўнікаў, сярод тых людзей, якія займаюцца прамысловасцю, сельскай гаспадаркай. Але ўсё ўпіраецца ў палітыку, у сістэму, якая не прадугледжвае, як кожная дыктатура, якая павінна ўсё трымаць у кулаку, ніякай свабоды дзеянняў, ніякай незалежнасці ад рэжыму.

Таму перш за ўсё ў нас будзе праведзена канстытуцыйная рэформа — не вяртанне канстытуцыі 1994 года, якая дазволіла Лукашэнку стаць дыктатарам. Трэба нават тэарэтычна выключыць магчымасць ўзнікнення ў краіне дыктатуры. Гэта, безумоўна, жорсткі падзел галінаў улады, выбарнасць суддзяў, выбарнасць мясцовых кіраўнікоў — тое, што мы маем у любой дэмакратычнай структуры — еўрапейскай, амерыканскай, любой, дзе грамадства жыве па законах дэмакратыі. Гэта дазволіць нам пачаць эканамічныя рэформы, якія нам неабходныя.

Перш за ўсё неабходна мадэрнізаваць эканоміку, то бок прыўнесці ў яе новыя тэхналогіі. А гэта мы можам узяць толькі ў Еўрасаюзе і Расіі. Мы можам узяць сыравіну, новыя тэхналогіі, многае іншае. Зрэшты, Расія новыя тэхналогіі таксама нідзе ўзяць не можа, акрамя як на Захадзе. У гэтым, уласна кажучы, і ёсць супадзенне нашых мэтаў у саюзе Расіі з Беларуссю. Гэта дапаможа вывесці беларускую эканоміку на якасны ўзровень. Таму мы цяпер саюзнікі, таму, калі мы прапісвалі адносіны нашы з Расіяй, мы зыходзілі менавіта з гэтага — што ў нас ёсць агульныя мэты, што мы можам мець сумесныя праекты, якія не будуць упірацца толькі ў гэтую трубу, якая павінна наогул не у вертыкальным становішчы знаходзіцца, каб ілбом у яе біцца, а ў гарызантальным. Па ёй павінна пампавацца нафта, павінен пампавацца газ, а зусім не палітыка.

— Беларусь пры Уладзіміру Някляеву будзе кардына

Как вам новость?
Головоломки
Горячие новости Беларуси и мира. Только свежие и наиболее актуальные белорусские и мировые новости © 2024 | 2005 - 2024 Телеграф - новости Беларуси и мира Все права соблюдены.