Урад мае намер павысіць тарыфы на паслугі ЖКГ

26.11.2010 14:37
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Бура 26 лістапада заявіў, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павінны быць павялічаны. "Так ці інакш пакрыццё выдаткаў у гэтай галіне павінна быць аб'ектыўна павялічана, а нагрузка на бюджэт — скарочана", — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Адной з асноўных прычынаў неабходнасці павышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ Віктар Бура назваў рост коштаў на энергарэсурсы. Так, з 2006 года кошт імпартаванага ў Беларусь прыроднага газу вырас у 5,4 раза, тарыфы на электраэнергію — у тры разы, перадае БелТА.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, рашэнне аб павышэнні тарыфаў на паслугі ЖКГ будуць прымацца толькі на аснове дэталёвага аналізу сабекошту жыллёва-камунальных паслуг і з улікам росту даходаў насельніцтва. «Па выніках бягучага года чакаецца, што насельніцтвам будзе кампенсавацца толькі 25% выдаткаў арганізацый ЖКГ на прадстаўленне жыллёва-камунальных паслуг. Удзельная вага плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі ў сукупным даходзе сям’і з’яўляецца нязначнай і складае ў сярэднім 8,1%», — паведаміў намеснік прэм’ера.

У месцы з тым, Віктар Бура падкрэсліў, што ў цяперашні час урад Беларусі праводзіць мэтанакіраваную працу па стрымліванні росту кошту жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва і мае намер і ў далейшым праводзіць узважаную палітыку рэгулявання тарыфаў на паслугі ЖКГ.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, штогод у краіне распрацоўваюцца і выконваюцца мерапрыемствы па зніжэнні выдаткаў на аказанне паслуг ЖКГ. За апошнія пяць гадоў удалося скараціць гэтыя выдаткі больш чым на 420 млрд. рублёў, гэта значыць на 23,4%.

Как вам новость?