Лукашэнка: не трэба ўвозіць зубачысткі

26.11.2010 17:24
Архив Редакция

Імпартазамяшчэнне будзе адным з асноўных напрамкаў эканамічнага развіцця Беларусі ў будучай пяцігодцы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада падчас наведвання СЭЗ "Мінск". "Не трэба ўвозіць зубачысткі", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«І такіх тавараў, якія мы ў вялікіх аб’ёмах купляем за мяжой, нямала», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На думку прэзідэнта, у Беларусі неабходна ствараць больш імпартазамяшчальных вытворчасцяў, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што ў рэспубліцы будуць стварацца зручныя ўмовы працы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон, а таксама ў будучай пяцігодцы будуць прыняты сур’ёзныя меры па развіцці і абароне прыватнай уласнасці.

Как вам новость?
Головоломки