ЦВК патрабуе вярнуць пасведчанне даверанай асобы на імя Аўтуховіча

26.11.2010 17:52
Архив

Цэнтрвыбаркам звярнуўся да кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва з просьбай неадкладна вярнуць пасведчанне даверанай асобы, выдадзенае на імя Мікалая Аўтуховіча. Член Цэнтрвыбаркама Надзея Кісялёва патлумачыла, што пасведчанне было выпісана памылкова.

Як пазней пракаментавалі ў Цэнтрвыбаркаме, ЦВК стараўся не зацягваць працэс выдачы пасведчанняў давераных асобаў, таму праверылі не ўсіх уключаных у спісы, перадаюць «Беларускія навіны».

Па словах прадстаўнікоў ЦВК, у сувязі з тым, што Мікалай Аўтуховіч цяпер па прысудзе суда адбывае пакаранне ў калоніі, ён не мае права прымаць удзел у выбарах у якасці даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты.

«Дзіўна, што пытанні ў ЦВК ўзніклі толькі на наступны дзень пасля тэлевыступу Рыгора Кастусёва, у якім ён нагадаў пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча і распавёў гледачам, што той з’яўляецца яго даверанай асобай. Мы і далей будзе выкарыстоўваць усе магчымасці, каб прыцягнуць увагу беларускай і міжнароднай грамадскасці да справы Аўтуховіча дзеля яго хутчэйшага вызвалення», — заявіў старшыня Партыі БНФ і кіраўнік ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва Аляксей Янукевіч.