Міхалевіч: я не стодаляравая купюра, каб мяне ўсе любілі

27.11.2010 20:40
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч заявіў, што ён не абавязаны падабацца ўсім. «Я не стодаляравая купюра, каб мяне ўсе любілі», — адзначыў палітык падчас інтэрв'ю карэспандэнту Тэлеграфа. Гутарка праходзіла ў адной з кавярняў у цэнтры Мінска за кубачкамі гарбаты і кавы і водгукі папулярныях песняў з радыё.

— Добры дзень! Як вы можаце ахарактарызаваць свой выступ па тэлевізары?
— Па-першае, сам жанр «галавы, якая гаворыць» на тэлебачанні, калі нельга разбавіць яго ані аўдыёвізуальнай інфармацыяй, ні якімі-небудзь застаўкамі, вельмі цяжкі.Затрымаць ўвагу падчас такога выступу вельмі цяжка. Ёсць досвед розных краін, напрыклад Азербайджана, дзе Аліеў (прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў — Тэлеграф) апазіцыю выпускае рэгулярна і кожнай зарэгістраванай партыі дае па паўгадзіны ледзь не кожны тыдзень. І людзі перастаюць гэта глядзець. Таму само па сабе гэта вельмі цяжка, вельмі цяжка ўтрымаць увагу.
Па-другое, я як бы вярнуўся ў студэнцкія гады, бо ў апошні раз на беларускім тэлебачанні ў жывым эфіры я быў хіба што ў годзе 94-м. Сама па сабе адсутнасць досведу жывога эфіру прывяла да пэўных цяжкасцяў. Але з іншага боку было прыемна, таму што было адчуванне нейкай новай эпохі.
— Стваралася такое адчуванне, што Вы хваляваліся, асабліва напачатку.
— Ну, я ў цэлым хваляваўся. Было б дзіўна, калі б чалавек, у якога няма досведу штотыднёвых выступаў у эфіры, не хваляваўся, тым больш, што яму кажуць, што ён павінен паўгадзіны штосьці казаць выбаршчыкам.
— Якой была сама абстаноўка на Беларускім тэлебачанні? Як Вас прымалі?
— Прыхільна. Мне спадабаліся супрацоўнікі, іх стаўленне да нас. Для нас стварылі ўсе неабходныя ўмовы. Іншае пытанне што … Не, без іншага пытання.
— Чаму Вы вырашылі ісці ў прэзідэнты? Менавіта цяпер, менавіта Вы?
— Беларуская эканамічная сістэма, створаная дзеючай уладай, была эфектыўная ў 1990-х гадах і ў першыя гады новага стагоддзя. Але яна паказвае сябе зараз вельмі неэфектыўна. Сёння яна не адказвае на тыя пытанні, якія паўстаюць перад ёй, беларускай эканомікай. Я і мая каманда хочам, каб Беларусь была, скажам так, квітнеючай краінай. Маем неабходны досвед у бізнэсе і веды і досвед працы ў дзяржаўных прадпрыемствах для таго, каб пабудаваць новую эканамічную сістэму, новую канкурэнтную мадэль. І гэта б дазволіла нам дасягнуць той мэты, аб якой я казаў, — Беларусі як квітнеючай еўрапейскай краіны.
— Падтрымала Вас Ваша сям’я: жонка, бацькі, сваякі?
— На маю думку, любая жонка павінна быць супраць таго, каб муж балатаваўся, таму што яна разумее, што муж будзе рэдка дома, што ён не зможа прысвячаць столькі часу сям’і, колькі трэба. Скажам так, мая жонка паставілася з разуменнем. Што тычыцца бацькоў, то так склалася, што яны ўжо памерлі. А мае сваякі паставіліся прыхільна. Яны выдатна ведаюць мае здольнасці.Зразумела, што ў сваякоў ёсць традыцыйнпя беларуская боязь, і тут нічога нельга змяніць.
— Як ставяцца дзеці, да таго, што іх бацькі няма дома, як было раней?
— Безумоўна, дзеці ставяцца адмоўна. Ім не падабаецца шэраг момантаў, не падабаецца дадатковая ўвага.
— Вернемся крыху да тэлебачання. Вы выступалі ў чырвоным гальштуку. Гэта было выпадкова, наўмысна, ці проста ён лепш пасаваў?
— Вядома, што чырвоны гальштук адводзіць увагу ад твару. Ён дапамагае ў тым, каб людзі не глядзелі ўвесь час на твар. Для мяне гэта ў цэлым натуральны гальштук. Зразумела, што я яго не нашу кожны дзень, але даволі часта я яго апранаю.
— Закранем ў апошні раз ваш выступ. Вы абралі тактыку «пытанне-адказ». Чаму?
— Як я сказаў вельмі цяжка трымаць увагу. Менавіта таму былі пытанні з розных сфераў, і менавіта таму я пераскокваў з аднаго пытання на іншае. Для таго, каб людзі ўвесь час знаходзілі што-небудзь для іх цікавае, знаходзілі пытанні, якія іх хвалююць. Таму што многіх некаторыя блокі пытанняў не ц

Как вам новость?
Головоломки
Горячие новости Беларуси и мира. Только свежие и наиболее актуальные белорусские и мировые новости © 2024 | 2005 - 2024 Телеграф - новости Беларуси и мира Все права соблюдены.