У Гомелі павесіўся 11-гадовы хлопчык

29.11.2010 10:05
Архив Редакция

У Гомелі 11-гадовы хлопчык павесіўся ва ўласным пакоі на дзвярной ручцы. Як паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна Гомелю, трагедыя адбылася ўвечары 25 лістапада. Хлопчык вярнуўся са школы, зрабіў урокі, а потым пазбавіў сябе жыцця. Па факце смерці дзіцяці пракуратура горада распачала крымінальную справу.

Хлопчык пакінуў перадсмяротную запіску, аднак яе змест пакуль не выдаецца. У цяперашні час следства высвятляе прычыны, якія падштурхнулі школьніка пакончыць жыццё самагубствам, перадае БелаПАН.

Дзіцё са шчаслівай сям’і, у школе вучылася добра, карысталася аўтарытэтам у аднакласнікаў. У момант суіцыду ў кватэры знаходзіліся сястра і бабуля хлопчыка. Аднак яны не змаглі выратаваць яго, а лекарам хуткай дапамогі, якія прыехалі па выкліку заставалася толькі канстатаваць смерць.

Как вам новость?
Головоломки