Пад Мінскам шукаюць збеглага салдата-спецназаўца

29.11.2010 10:09
Архив Редакция

У Мінску з вайсковай часткі 3214 ва Уруччы з брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў збег вайсковец Мікіта Касцюковіч. У цяперашні час патрулі ўнутраных войскаў міністэрства ўнутраных спраў Беларусі шукаюць збеглага салдата на тэрыторыі Мінскага раёна. Старанна абследуецца тэрыторыя ўздоўж аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе.

Асаблівую ўвага патрулі надаюць раёну Паўночных могілак і палігону «Паўночны», дзе размешчана мноства лецішчаў. Фотаздымкі салдата, які самавольна пакінуў частку, развешаныя па ўсім раёне. Патрульныя аглядаюць дачныя домікі на прадмет прыкметаў несанкцыянаванага пранікнення, апытваюць дачнікаў, перадае БелаПАН.

Па наяўнай інфармацыі збеглы салдат мог быць апрануты ў баваўняны камуфляж або ў чорную куртку Adidas, серабрыстыя красоўкі. Пры сабе ў яго быў камуфляваны заплечнік, зброі пры сабе не меў.

Как вам новость?
Головоломки