Сідорскі: на інвестпраекты Беларусі вылучылі 300 млн. еўра

29.11.2010 10:51
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў, што на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў Беларусі выдзяляецца больш 300 млн. еўра. Так, па выніках інвестыцыйнага форуму ў Франкфурце-на-Майне «Белпрамбудбанк» падпісаў з Люксембургскім банкам пагадненне аб інвестыцыях у Беларусь, інвестыцыйныя тэхналагічныя праекты падпісаныя з шэрагам еўрапейскіх прадпрыемстваў.

У ліку праектаў у стане распрацоўкі — стварэнне ў Беларусі высокатэхналагічнай вытворчасці сумесна з італьянскай кампаніяй «Даніэль». Італьянскі бок заявіў аб намеры атрымаць 25% акцый сумеснай вытворчасці, паведамляе СТВ.

«Падчас перамоваў мы агаварылі шэраг камерцыйных умоваў. І на працягу паўгода яны хочуць рэалізаваць гэты праект. У нас няма ліставога пракату. Але ёсць класны еўрапейскі завод у Жлобіне, ёсць спецыялісты, якія гатовыя здзейсніць гэты высокатэхналагічны праект. Аб’ём інвестыцый — ад 600 млн. даляраў да мільярда даляраў», — адзначыў беларускі прэм’ер.

Акрамя гэтага, распрацоўваюцца праекты будаўніцтва ў Смаргоні буйнога дрэваапрацоўчага прадпрыемства сумесна з аўстрыйскай кампаніяй. Па словах Сяргея Сідорскага, уся вырабляная на гэтым прадпрыемстве прадукцыя будзе экспартаарыентаванай.

Ёсць і ўжо завершаныя праекты. «У Гомелі — шкло. Мы на працягу паўгода вялі перамовы з нямецкай кампаніяй аб тым, каб яшчэ адзін завод пабудаваць у Гомелі. Завод па вытворчасці шкла рознай каляровай гамы. Гэты аб’ём інвестыцый — ад шасці мільёнаў да 100 млн. даляраў», — растлумачыў прэм’ер-міністр Беларусі.

Беларусь таксама плануе прыцягнуць інвестараў у сферу здабычы і перапрацоўкі калію. Сяргей Сідорскі расказаў, што ў краіне плануецца пабудаваць яшчэ адзін хімічны камбінат, які на базе калію будзе рабіць хімічную сыравіну. Аб’ём інвестыцый у гэты праект складзе 600 млн. даляраў.

«Залежаў у нас дастаткова да 200 гадоў. Ёсць дзве перспектывы развіцця калію: гэта нарошчванне ўласнай базы, гэта чацверты і пяты руднікі, якія мы ўвялі ў эксплуатацыю. Гэта далейшае пашырэнне самога калію. Акрамя гэтага, мы хочам будаваць побач яшчэ адзін калійны камбінат. Акрамя гэтага, у Петрыкаве і Жыткавічах ёсць асобныя радовішчы, якія можна развіваць», — адзначыў беларускі прэм’ер.

Как вам новость?
Головоломки