Мартынаў: паняцця "прызнанне выбараў" не існуе

29.11.2010 11:16
Архив Редакция

У міжнароднай практыцы не існуе паняцця "прызнанне выбараў". Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у інтэрв'ю "Сталічнаму тэлебачанню". «Трэба разумець, што ў міжнароднай практыцы, у тым ліку і юрыдычным аспекце гэтай практыкі, наогул няма паняцця "прызнанне выбараў". Гэта распаўсюджаная, побытавае, «кухоннае» палітычнае клішэ», — адзначыў ён.

«Ёсць адна арганізацыя (АБСЕ — Тэлеграф), якая ўпаўнаважана ацэньваць выбары і казаць, адпавядаюць гэтыя выбары тым ці іншым стандартам або не. Але гэта ацэнка выбараў. А вось прызнаваць ці не прызнаваць — гэта ўжо справа канкрэтнай дзяржавы», — паведаміў кіраўнік МЗС, перадае СТВ.

На яго думку, цяпер няма ні адной краіны, якая не прызнала Беларусь. «Яны ўсе працуюць з намі. Яны ўсе прысутнічаюць у той ці іншай форме. І я не чакаю, што нешта зменіцца ў гэтым плане. А са свайго боку мы разлічваем, што АБСЕ і іншыя назіральнікі будуць проста аб’ектыўнымі. Мы ад іх нічога іншага і не просім», — заявіў міністр.

Ён паведаміў таксама, што Беларусь, Расія і некаторыя іншыя дзяржавы «шмат у чым крытыкуюць АБСЕ за іх метады назірання, уключаючы метады, пабудаваныя на стэрэатыпах і шаблонах, гэта значыць на прадузятасці».

Мартынаў: дыяпазон рэзерву лёгкага руху ў адносінах з Расіяй вычарпаны

Па словах міністра, за апошнія гады Беларусь змагла наладзіць разам з Еўрапейскім саюзам сістэматычныя і паглыбленыя кансультацыі па цэлым шэрагу важных напрамкаў, такіх як эканоміка, фінансы, экалогія, стандартызацыя, мытня, урэгуляванне візавых адносінаў і гэтак далей.

У той жа час, на думку Сяргея Мартынава, інтэграцыйныя і эканамічныя адносіны з Расіяй падышлі да таго моманту, калі дыяпазон рэзерву лёгкага руху ўжо вычарпаны. «Усё, што можна было зрабіць параўнальна лёгка, ужо зроблена», — лічыць ён.

«Цяпер мы падышлі да такога этапу, калі патрабуюцца вельмі сур’ёзныя, далёкасяжныя рашэнні, якія маюць вельмі сур’ёзныя эканамічныя наступствы — і для Беларусі, і для Расіі. У сувязі з гэтым прыйсці да такіх рашэнняў ужо значна цяжэй, чым да рашэнняў папярэдняга перыяду. Мы ідзем да гэтых рашэнняў ўжо разам з Расіяй, але і разам з Казахстанам, што таксама добра, таму што, як ні парадаксальна, але ўтрох дамовіцца часам лягчэй, чым удваіх, таму што ўзнікае адчуванне і прысутнасць шматбаковасці ў гэтым эфекце. Таму гэтыя адносіны не падпсаваныя, проста мы перайшлі да значна больш складаных задачаў у гэтых адносінах. Я спадзяюся, што мы іх вырашым», — заявіў кіраўнік МЗС.

Акрамя таго, як расказаў міністр замежных спраў, за апошнія два гады Беларусь выйшла на рынкі 34 новыя краіны, рыхтуюцца да адкрыцця пасольстваў у Бразіліі і Нігерыі. Паводле яго слоў, падыход да знешнеэканамічных сувязяў складаецца ў тым, што «мы павінны ад простых формаў гандлю — імпарт-экспарт — пераходзіць да больш складаных формаў стварэння сумесных вытворчасцяў і прысутнасці на рынках праз сумесныя вытворчасці, сэрвіс і гэтак далей».

Как вам новость?