Мінпрацы: не ўсе беларусы атрымаюць заробак у 500 даляраў

29.11.2010 12:34
Архив

Задача аб дасягненні ў снежні сярэдняй заработнай платы ўзроўню ў 500 даляраў будзе выканана, заявіла ў інтэрв'ю «Сталічнаму тэлебачанні» міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна. «Але, ізноў-ткі, гэта сярэдняя заработная плата па народнай гаспадарцы. Гэта не значыць, што кожны будзе атрымліваць 500 даляраў. Заробкі розныя», - адзначыла яна.

У той жа час, па яе словах, некаторыя галіны (транспарт, будаўніцтва, навука) ужо перавысілі гэтую суму, перадае СТВ.

Як распавяла міністарка, рашэнні аб павышэнні заробкаў і пенсій не з’яўляюцца папулісцкімі, яны запланаваныя. «Гэта звязана з фінансавымі магчымасцямі дзяржавы. Таму што пачаў добра працаваць рэальны сектар эканомікі», — адзначыла Марыяна Шчоткіна.
 
Паводле яе слоў, пакуль у Беларусі алігархаў няма, аднак у сувязі з развіццём прадпрымальніцтва і лібералізацыяй у аплаце працы яны могуць з’явіцца. Таксама ў Беларусі практычна няма малазабяспечаных людзей, чый сярэднедушавы даход ніжэйшы за пражытачны мінімум (283,05 рублёў — 94,35 даляраў).

Шчоткіна: павышаць пенсійны ўзрост не плануецца

Як заявіла Марыяна Шчоткіна пакуль павышаць пенсійны ўзрост не плануецца, але магчымасць яго павышэння ўлады разглядаюць. «Давайце глядзець правільна на жыццё. Сёння жывем мы, заўтра будуць жыць нашыя дзеці, унукі. Не значыць, што ўвесь час будзе 55 і 60. Будзем разглядаць розныя варыянты. Такі пенсійны ўзрост застаўся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Узбекістане», — адзначыла міністарка.

У той жа час, на яе думку, нягледзячы на значна меншую працягласць жыцця мужчын у параўнанні з працягласцю жыццём жанчын, не варта ўраўноўваць іх ўзрост для выхаду на пенсію.