ІАЦ: рэйтынг Лукашэнкі павялічыўся да 71,3%

29.11.2010 12:46
Архив Редакция

Паводле дадзеных сацыялагічнага маніторынгу, праведзенага 16-19 лістапада Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ) пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, рэйтынг дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі павялічыўся на 0,9 пункта. Калі б выбары адбыліся заўтра, за кіраўніка дзяржавы гатовыя былі б прагаласаваць 71,3% беларусаў.

Рэйтынгі альтэрнатыўных Аляксандру Лукашэнку кандыдатаў, па дадзеных ІАЦ, не перавышаюць 1%. Не захацелі альбо не змаглі паведаміць, за каго яны маюць намер галасаваць на выбарах, 27% апытаных, перадае БелТА.

Паводле апошняй інфармацыі, у цяперашніх прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць 19 снежня, плануюць прыняць удзел 92% беларусаў. 4% рэспандэнтаў яшчэ не вызначыліся, ці пойдуць яны на выбары. Столькі ж апытаных (4%) заявілі пра нежаданне ўдзельнічаць у выбарах.

Разам з тым, як раней перадаваў Тэлеграф, паводле вынікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага ў другой палове Кастрычніка 2010 года грамадскай установай «Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў» (НІСЭПД), рэйтынг дзейнага прэзідэнта склаў 44% па адкрытым пытанні і 48,2 % у закрытым. Агульны рэйтынг апазіцыйных прэтэндэнтаў па закрытым пытанні склаў усяго 37,9%.

Как вам новость?
Головоломки