Першаму прадусару Беларусі пагражае сем гадоў турмы

29.11.2010 13:14
Архив Редакция

У судзе Савецкага раёна Мінску пасля паўгадавога перапынку аднавіліся судовыя слуханні па абвінавачанні прадусара № 1 Беларусі — генеральнага дырэктара "Кламм-Клуб ДК" Генадзя Шульмана. Пракуратура запатрабавала прысудзіць падсуднаму да сямі гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы яго вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання.

Абарона, насупраць, настойвала на невінаватасці свайго кліента і папрасіла суд апраўдаць яго па ўсіх пунктах, перадае «Ежедневник».

Як раней паведамляў Тэлеграф, Генадзя Шульмана вінавацяць у махлярстве, хуліганстве і прычыненні маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу. Агульная сума шкоды склала больш за 641 млн. рублёў. Бізнэсовец не прызнаў сябе вінаватым па ўсіх прад’яўленых абвінавачаннях.

Как вам новость?
Головоломки