Рымашэўскі: гэта не тэлебачанне, а калгас

29.11.2010 14:46
Архив

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі незадаволены арганізацыяй тэлевыступаў кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. "Гэта не тэлебачанне, гэта проста калгас!", - заявіў ён у інтэрвію карэспандэнту Тэлеграфа, якое адбывалася каля дома палітыка. 

— Чаму Вы вырашылі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі?
— Трэба было ісці і ўдзельнічаць у гэтай кампаніі. Іншай альтэрнатывы для «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі», апроч таго, як вылучыць кандыдата з сваіх шэрагаў, проста не было. Такім чынам я быў вылучаны на ўнутрыпартыйным з’ездзе. У нас быў унутрыпартыйны праймэрыз, і сярод трох прэтэндэнтаў я набраў больш за палову галасоў у сваю падтрымку. Вось так я і стаў кандыдатам.
— Ці падтрымала Вашая сям’я Вашае вылучэнне кандыдатам? Ці былі якіясьці перасцярогі?
— Мая сям’я мяне заўсёды ўва ўсім падтрымлівае. Гэта мая жонка Наста і мая дачка Ева. Еве, праўда, толькі год і два месяцы, але яна мяне падтрымлівае заўсёды. Вось падрасце, і, я думаю, будзе ўдзельнічаць разам са мной у палітычных справах. Безумоўна, сям’і цяжка. І я вельмі ўдзячны Насце, што яна мяне падтрымлівае ўвесь час, таму што апошнія паўгады не хапае часу. Вельмі мала застаецца часу на сям’ю, на дачку.
Максим Гацак - Виталий Рымашевский и семья12.jpg
— Які сегмент беларускіх грамадзянаў Вы бачыце сваімі патэнцыйнымі выбаршчыкамі?
— Я ў гэтай кампаніі разлічваю на ўсіх сумленных людзей Беларусі. Я кажу гэта шчыра, таму што людзі зараз часта нават не глядзяць на перадвыбарчую праграму. Ім трэба бачыць чалавека, якому можна верыць, давяраць, які б іх не падмануў. Таму мы, безумоўна, разлічваем на тое, што мяне падтрымаюць хрысціяне, прадпрымальнікі, інтэлігенцыя, моладзь. Мы будзем удзячныя ўсім астатнім, мы ж не абмяжоўваемся толькі гэтымі людзьмі. Калі паглядзець нават на склад нашай партыі, то ў нас вельмі шмат людзей з розных сацыяльных групаў. Там ёсць і моладзь, і пенсіянеры, і працоўныя, і інтэлігенцыя. Партыя вельмі разнастайная. Гэта значыць, што мы маем вялікі патэнцыял.
— Ці выказаліся якія-небудзь хрысціянскія Цэрквы, абшчыны ў Вашую падтрымку?
— Я спадзяюся, што мяне падтрымаюць усе вернікі Беларусі. Але афіцыйных царкоўных заяў не выпадае зараз чакаць, таму што ўсе канфесіі, і каталіцкая, і праваслаўная, і пратэстанцкія, знаходзяцца сёння пад ціскам з боку КДБ, выканкамаў. Таму мы з поўным разуменнем ставімся да іх стрыманай пазіцыі.
— На што Вы робіце акцэнт у сваёй перадвыбарчай праграме?
— Грамадскае і палітычнае жыццё Беларусі павінна быць заснавана на хрысціянскіх маральных каштоўнасцях. Першае, што трэба зрабіць — гэта спыніць карупцыю. Спыніць карупцыю можна праз свабодныя выбары, праз мясцовае самакіраванне, праз тое, каб даць уладу людзям. Я веру, што беларусы годныя таго, каб ім даверыць уладу ў сваім горадзе, у сваім мястэчку. Мэраў гарадоў павінны людзі абіраць. Выбары не будуць сфальсіфікаваныя.
Калі казаць пра эканамічныя рэформы, дык мы выступаем за сацыяльна-арыентаваную рынкавую эканоміку, максімальна спрыяльныя ўмовы для бізнэсу. Эканоміка будзе заснавана на высокіх даходах тых, хто працуе і плаціць падаткі. Але ў той самы час — максімальныя сацыяльныя гарантыі. Такая мадэль ёсць у Нямеччыне.
Што тычыцца вайско