МУС працягвае шукаць збеглага спецназаўца

29.11.2010 15:17
Архив Редакция

Ужо тыдзень працягваецца вышук вайскоўца тэрміновай службы Мікіты Касцюковіча, які самавольна пакінуў 22 лістапада размяшчэнне брыгады спецназа ўнутраных войскаў ва Уруччы (в/ч 3214), паведаміў начальнік прэс-службы войскаў Сяргей Кабаковіч. У пошуку збеглага салдата задзейнічаны як унутраныя войскі, так і органы ўнутраных спраў.

Пакуль інфармацыі аб тым, дзе можа знаходзіцца салдат, няма. Па дадзеных, збеглы спецназавец не меў пры сабе зброі. Разбіральніцтва праводзіць Беларуская ваенная пракуратура, перадае БелаПАН.

Сяргей Кабаковіч падкрэсліў, што якіх-небудзь відавочных прычынаў для самавольнага пакідання часткі ў маладога чалавека не было. Няма фактаў, што мужчына мог падвяргацца гвалту. Ад імя камандавання ўнутраных войскаў начальнік прэс-службы заклікаў ваеннага вярнуцца ў брыгаду, паколькі чым даўжэй будзе працягвацца яго вышук, тым сур’ёзней будзе адказнасць за ўчыненую правіну.

Мікіта Касцюковіч быў прызваны на тэрміновую службу зімой 2010 года Полацкім гарадскім ваенкаматам. Па дадзеных арыенціроўкі, мог быць апрануты альбо ў баваўняны камуфляж, альбо ў чорную куртку «Adidas», серабрыстыя красоўкі. Пры сабе меў камуфляваны заплечнік.

Камандаванне ўнутраных войскаў звярнулася да грамадзян з просьбай, калі каму-небудзь што-небудзь вядома аб магчымым месцазнаходжанні ваеннаслужачага, паведаміць аб гэтым у міліцыю.

Как вам новость?
Головоломки