50-гадовая жыхарка Шчучына выклала свае эратычныя фота ў інтэрнэт

30.12.2010 15:25
Архив Редакция

У Шчучыне Гарадзенскай вобласці 50-летнюю мясцовую жыхарку абвінавачваюць у вырабе і распаўсюджванні ў інтэрнэце парнаграфічных матэрыялаў. Жанчына размясціла на персанальнай старонцы ў інтэрнэце свае фатаграфіі ў стылі "ню". На думку праваахоўнікаў, здымкі былі парнаграфічнага характару, гэта і стала прычынай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

«Улічваючы немалады ўзрост, жанчына разумела, што шанцы пазнаёміцца з прадстаўнікамі моцнай паловы чалавецтва ўзрастаюць, калі дадаць у размешчаныя здымкі разыначку. З дапамогай свайго мабільнага тэлефона яна зрабіла адпаведныя фота і відэа. У працэсе жанчына відавочна перагнула палку, даўшы волю ўяўленню», — распавёў начальнік папярэдняга расследавання Шчучынскага РАУС маёр міліцыі Іван Новікаў.

Як паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама, свой учынак жанчына тлумачыць тым, што такім спосабам спрабавала прыцягнуць увагу мужчын і знайсці годнага спадарожніка жыцця. За даволі кароткі прамежак часу анкету жанчыны прагледзела каля 400 карыстальнікаў.

Па дадзеным факце следчыя распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 343 КК Беларусі (Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт). Жанчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

Как вам новость?
Головоломки