Ъ: Мядзведзеў не плануе камунікаваць з Лукашэнкам на саміце АДКБ

16.08.2010 12:54
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядведзеў не плануе праводзіць двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падчас нефармальнага саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ў Ерэване, які адбудзецца 20-21 жніўня.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка можа адмовіцца ад паездкі ў Арменію, як гэта адбылося ў мінулым годзе падчас «малочнай вайны» з Расіяй, паведамляе газета «Коммерсант». Некаторыя расійскія палітыкі лічаць, што апошняя пікіроўка паміж Масквой і Мінскам дэманструе, што адносіны паміж дзвюма дзяржавамі дасягнулі крытычнай кропкі.

«Саюзная дзяржава, па сутнасці, працягвае віртуальнае існаванне і нічым іншым не з’яўляецца. Лукашэнка не дае падставы зачапіцца за пазітыў. Ясна, што дарогі расійскага і беларускага кіраўніцтва разыходзяцца ўсё далей. І ў Расіі, мабыць, прыйшлі да высновы, што ніякага збліжэння пры Лукашэнку не будзе», — заявіў расійскі дэпутат Канстанцін Затулін.

Астроўскі: Лукашэнку трэба звярнуцца да ўрача

У сваю чаргу кіраўнік камітэту расійскай Дзярждумы па справах СНД Аляксей Астроўскі лічыць, што «характэрнай асаблівасцю Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца раздача пустых абяцанняў». «Ён кажа тое, што хоча пачуць прымаючы бок, і гэтыя абяцанні ніколі не рэалізуюцца. Каментаваць яго новыя выказванні дарэмная трата часу. Тут можа быць толькі адзін каментар: да ўрача», — заявіў палітык.

Прычынай для такіх рэзкіх выказванняў сталася, у тым ліку, і нядаўняя заява Аляксандра Лукашэнкі аб несумленнасці Дзмітрыя Мядзведзева. Гэта быў першы выпад беларускага прэзідэнта асабіста на адрас свайго расійскага калегі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 13 жніўня Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў свайго расійскага калегу Дзмітрыя Мядведзева ў непрыстойнасці і несумленнасці ў дачыненні да сваіх выказванняў аб прызнанні сувэрэнітэту Паўднёвай Асетыі і Абхазіі. «Я не хацеў бы дыскутаваць на гэтую тэму, проста расійскі калега несумленна і непрыстойна вырывае пэўныя рэчы», — заявіў беларускі лідар.

Такая была рэакцыя беларускага лідара на заявы Дзмітрыя Мядзведзева аб тым, што Аляксандр Лукашэнка ў прысутнасці кіраўнікоў шэрагу краін СНД заяўляў аб сваім цвёрдым намеры прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асетыю.

Как вам новость?
Головоломки