ААЦ: бясплатны Wi-Fi у Беларусі не знікне

08.06.2010 17:04
Архив Редакция

Начальнік аддзела Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) пры прэзідэнце Беларусі Аляксандр Гарбач заявіў, што ў святле ўказу прэзідэнта № 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт" кафэ і рэстараны рэспублікі, якія даюць наведвальнікам паслугу бясплатнай бесправадной сеткі не будуць лічыцца пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг.

«Тым не менш, тут могуць быць два варыянты», — растлумачыў Аляксандр Гарбач падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

«Альбо кафэ ці рэстаран як юрыдычная асоба атрымлівае адпаведную ліцэнзію Мінсувязі на прадастаўленне паслуг электрасувязі, і ў гэтым выпадку ад свайго імя могуць аказваць гэтую паслугу і будуць звычайнымі пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг. Альбо той пастаўшчык інтэрнэт-паслуг, які мае тую ж кропку Wi-Fi доступу на тэрыторыі кафэ або рэстарана, выконвае патрабаванні, выкладзеныя ва ўказе № 60»- сказаў Аляксандр Гарбач.

Па словах начальніка аддзела ААЦ, «пад пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг разумеюцца юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, які аказвае паслугі па забеспячэнні доступу юрыдычных і фізічных асобаў да сеткі інтэрнэт і ажыццяўляе размяшчэнне ў гэтай сетцы інфармацыі, яе перадачу, захоўванне, ідэнтыфікацыю».

Іншымі словамі, да іх перш за ўсё адносяцца інтэрнэт-правайдэры, хостынг-правайдэры, а таксама іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы і прадпрымальнікі, якія аказваюць такія паслугі.

Как вам новость?
Головоломки