ААЦ: юрасобы могуць працаваць на сайтах па-за даменнай зонай BY

13.05.2010 15:39
Архив Редакция

У Аператыўна-аналітычным цэнтры пры прэзідэнце Беларусі растлумачылі асобныя нормы ўказу № 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт". Выкарыстанне беларускімі юрасобамі даменных імёнаў інтэрнэт-рэсурсаў па-за даменнай зонай ВУ "не супярэчыць патрабаванням указу", паведаміла намначальніка Цэнтра С.Н.Капарыха.

«Патрабаванні пункту 2 Указу распаўсюджваецца на дзейнасць юрыдычных асобаў, іх філіялаў і прадстаўніцтваў, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з месцазнаходжаннем у Рэспубліцы Беларусь, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, толькі пры аказанні імі паслуг, рэалізацыі тавараў, выкананні прац на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падлучэнне да сеткі інтэрнэт. Пры гэтым інфармацыйныя сеткі, сістэмы і рэсурсы нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт, павінны быць размешчаны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — цытуе адказ ААЦ на свой зварот сайт jurgroup.com.

Как вам новость?
Головоломки